Валанцёрства ў свеце: за мяжу па веды і досвед

Сярод вас, напэўна, ёсць тыя, хто хоча пабываць у Швецыi, ЗША, Германii, Японіі, Аўстраліі і ў іншых выдатных краінах? Хтосьцi хоча авалодаць гутарковай ангельскай, нямецкай цi, можа, нават грэнландскай мовай?

Але, як заўжды, нешта перашкаджае: грошы, недахоп вольнага часу, прыродная сарамлівасць альбо проста лянота. Калі вы любіце сумяшчаць прыемнае з карысным, то гэты артыкул менавіта для вас.

З 1920 года валанцёрства набірае абароты па ўсім свеце і ўжо паспела заваяваць велізарную папулярнасць. Асабліва распаўсюджаны рух валанцёраў на сваёй радзіме, у Еўропе, дзе штогод мільёны людзей ўдзельнічаюць у самых разнастайных праектах па ўсім свеце. Удзельнікамі руху з’яўляюцца ўсе развітыя і многія краіны, якія развіваюцца. Безумоўныя лідары па колькасці арганізацый і праектаў – Еўропа і ЗША.

Валанцёрства – гэта дабраахвотны, абсалютна бескаштоўны, удзел у сацыяльна значных праектах, праца пад патранажам няўрадавых некамерцыйных арганізацый часта экалагічнага і гуманітарнага характару. Простымі словамі – гэта дабраахвотны ўдзел у калектыўных інтэрнацыянальных праектах, аб’яднаных агульнай ідэяй і арыентаваных на дасягненне вызначаных мэтаў.

Volunteer (з англ. «Дабраахвотнік») ва ўзвышаным разуменні – гэта чалавек, якi дабраахвотна ахвяруе свой час і працу на карысць чалавецтва, які культывуе агульначалавечыя каштоўнасці. Чалавек любога полу, ўзросту, нацыі і веравызнання.

Усе праекты можна класіфікаваць па сферах, дзе валанцёрам прапануецца працаваць. У першую чаргу гэта праекты сацыяльныя, арыентаваныя на дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі: дзецям, інвалідам, састарэлым.

Другое месца па распаўсюджанасці ў свеце займаюць экалагічныя праекты, якія прапануюць працу ў нацыянальных парках, дапамогу дзікім жывёлам, азеляненне, уборку смецця і інш.

Калі ўдзел у сацыяльных праектах часта патрабуе маральных сіл, то праца, звязаная з рэстаўрацыяй – сіл фізічных. Гаворка ідзе пра будаўніцтва, аднаўленні, рамонт і іншыя работы на розных архітэктурных аб’ектах (ад закінутых баракаў да сярэднявечных замкаў).

Мабыць, самымі цікавымі і папулярнымі сярод валанцёраў з’яўляюцца творчыя праекты: дапамога ў арганізацыі і правядзенні мульты-культурных фэстаў, тэатральных праектаў, канцэртаў, выстаў.

Што трэба, каб стаць міжнародным валанцёрам?

У першую чаргу – вялікае жаданне і ўсведамленне таго, што гэтая праца не дзеля грошай, а дзеля самой працы. Вырашыўшы стаць валанцёрам, вы павінны быць гатовы працаваць пад нечыім кіраўніцтвам, мець зносіны з зусім незнаёмымі людзьмі з розных куткоў свету. Вам спатрэбіцца талерантнасць, працавітасць, энтузіязм, мабільнасць і іншыя пазітыўныя чалавечыя якасці. Як правіла, пражыванне ды харчаванне аплочвае прымаючая арганізацыя, але валанцёрам трэба мець i нейкі мінімум грошай, і, вядома ж, дзейны пашпарт.

Стаць валанцёрам замежнага праекта – крок шмат у чым смелы, але на 100% правільны для тых, хто вырашыў развіць або «умацаваць» сваю замежную мову (як правiла, ангельскую). Для кагосьці гэта будзе пераадоленнем моўнага бар’ера, для іншых – удасканальваннем, але ў абодвух выпадках валанцёрства – гэта выдатная дапамога ў вывучэнні мовы.

Што ж мы атрымліваем?

Па-першае, поўнае пагружэнне ў iншы асяродак, без тургідаў вы набываеце самастойнасць, вучыцеся шукаць вырашэнні ў цяжкіх моўных сітуацыях. Як следства – пераадоленне моўнага і псіхалагічнага бар’ераў, нясмеласці і комплексаў. Вы атрымліваеце унікальную магчымасць кантактаваць не толькі на англійскай, але і на мовах усіх членаў праекта (рэдкі выпадак папрактыкаваць, напрыклад, экзатычныя мовы). Зносіны з носьбітамі – нічым не замяняльны досвед, які да ўсяго іншага дазваляе набыць салідны багаж новай лексікі (ад вузка прафесійнай да ненарматыўнай).

Іншыя асаблівасці валанцёрства:

  • погляд на іншую краіну і іншых людзей «знутры»;
  • далучэнне да мясцовай культуры без турыстычных гідаў;
  • удзел у праектах, значных для грамадства;
  • засваенне новых відаў дзейнасці (без спецыяльнай адукацыі), у тым ліку творчай;
  • уражанні і ўспаміны – эмацыйная падзарадка на ўвесь год наперад;
  • знаёмствы, якія могуць перарасці ў доўгае сяброўства;
  • магчымасць паказаць замежнікам асаблівасці ўласнай краіны і культуры, а таксама яшчэ шмат плюсаў.

Далучайцеся i ўдзельнiчайце!

adukacyja.info

pirozhok

Recent Posts

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

45 хвілін ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

17 гадзін ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

19 гадзін ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago