Будзь актыўным

Вучоныя: валанцёрства падаўжае жыццё на 20%

Навуковыя даследаваньні паказалі, што валанцёры, як правіла, адрозніваюцца лепшым здароўем і даўжэй жывуць.

Навукоўцы высветлілі, што людзі, якія рэгулярна аказваюць добраахвотную бязвыплатную дапамогу тым, хто жыве па суседстве, зніжаюць для сябе рызыку заўчаснай смерці на 20% у параўнаньні з тымі, хто ніколі не займаўся валанцёрскай працай.

Аналіз навуковых даследаванняў, праведзеных у розных краінах, паказаў, што добраахвотная грамадская праца аказвае дабратворнае ўздзеяньне на псіхічны стан валанцёра: спрыяе паслабленню дэпрэсіі і павышае пачуццё задаволенасці жыццём.

У артыкуле, апублікаваным у навуковым часопісе, прысвечаным пытанням стану здароўя насельніцтва BMC Public Health, былі прааналізаваны вынікі даследаванняў, якія праводзіліся на працягу ад аднаго да 30 гадоў.

Навукоўцам да гэтага часу не ўдалося дакладна высветліць прычынна-выніковую сувязь: альбо людзі, якія валодаюць больш моцным здароўем, як правіла, маюць больш сілаў і часу на дабрачынную грамадскую працу, альбо людзі, якія імкнуцца дапамагаць навакольным, тым самым ўмацоўваюць сваё здароўе.

Кіраўнік даследавання доктар Сюзана Рычардз з ​​медыцынскай школы Экстэрскага ўнівэрсітэта на Паўднёвым Захадзе Англіі распавядае:

– Праведзены намі аналіз паказаў, што валанцёрская дзейнасьць садзейнічае ўмацаванню здароўя, аднак неабходна правесці далейшыя даследаванні, каб высветліць, ці з’яўляецца менавіта добраахвотная грамадская праца прычынай такога аздараўленчага эфэкту.

Пакуль яшчэ не зусім зразумела, ці можна праводзіць сувязь паміж біялагічнымі і культурнымі фактарамі і грамадскімі магчымасцямі, якія ў сукупнасці спрыяюць паляпшэнню здароўя і павышэнню працягласці жыцьця, і першапачатковым імкненнем займацца валанцёрскай працай.

ampby.org

valantsyor[1]

Пакінуць адказ