Грамадства

Працадаўцы вучацца выціскаць максімум з няўрымслівага пакалення Y

Сучасная моладзь не хоча працаваць доўга на адным месцы і ўтрымаць яе традыцыйнымі пернікамі працадаўцам робіцца усё цяжэй, але некаторыя і не спрабуюць, а нават наадварот абяцаюць перспектыву зыходу ў іншую фірму як бонус.

Летась 20-24 гадовыя супрацоўнікі працавалі ў ЗША на адным месцы меней 16 месяцаў. А 24-25 гадовыя – тры гады. Пасля 25 пакаленне Y змяняе працу ў сярэднім 5.5 разоў на год. Пра новы падыход да рынку працы піша The Wall Street Journal.

Пакаленне, якое нарадзілася ў апошнія два дзесяцігоддзі XX ст., займае усё большую частку рынку працы і кампаніі намагаюцца выдаткоўваць шмат сілаў, каб утрымаць маладых супрацоўнікаў, якія распешчаныя глабалізацыяй і інтэрнэтам. Але ёсць і іншыя, што абралі адваротную стратэгію: атрымаць ад маладых супрацоўнікаў максімум пакуль яны ў штаце.

Глабальныя кампаніі кшталту Visa і Coca-Cola хвалююцца за нізкую лаяльнасць маладых супрацоўнікаў і ўводзяць паслабленні ў трэс-кодзе ды адмысловыя «парады моладзі», які выказваюцца па ўсіх ключавых пытаннях, ад канцэпцыі маркетынгавых кампаній да працоўнай палітыкі. Ernst & Young і Philips запусцілі праграму стажыроўкі за мяжой, каб моладзь пабачыла свет і навучылася лідарству.

Кампанія LinkedIn дзеліць кар’ерны шлях супрацоўнікаў на вахты, што цягнуцца пару год. Кіраўніцтва ўзгадняе з супрацоўнікам мэты, якія ён мусіць дасягнуць за азначаны час. Аднак ніхто не будзе мець прэтэнзій, калі супрацоўнік па выніку тэрміна здасць вахту і звольніцца. Гендырэктар праграмісцкай фірмы Kapost пайшоў яшчэ далей: ён стварае імідж сваёй пляцоўкі як разгоннай для далейшай кар’еры і сцвярджае, што мае чаргу з моладзі, якая ломіцца працаваць у яго. Даследніцкая кампанія Cognolink таксама робіць сваёй фішкай хуткую кар’еру для моладзі з працягам у іншых фірмах: «Натрэніраваць супрацоўнікаў, каб усе хацелі іх пераманіць», – гаворыць яе дырэктар.

ftqo93b3r1sa8gvwnepcmbauotimn6-org[1]

generation.by

Пакінуць адказ