Categories: Адукацыя

Уключэнне ў грамадзянскую супольнасць: курсы па актывізацыі

Прымаюцца заяўкі на трэнінг па грамадскай актыўнасці.

Удзельнікі праграмы змогуць пазнаёміцца з досведам краін Захаду і краін пераходнага перыяду ў такіх сферах як удзел грамадзянскай супольнасці ў працэсах прыняцця рашэнняў, палітычныя ідэалогіі, дэбаты і г.д. Падчас візіту маладзёны змогуць наведаць Віленскую гарадскую раду, літоўскі Сойм і іншыя структуры, сустрэцца з дэпутатамі нацыянальнага і еўрапейскага парламентаў.

У праграме:

  • Прадстаўленне інтарэсаў моладзі ў літоўскіх гарадах;
  • Узнікненне і распрацоўка палітычных ідэй;
  • Уцягненне грамадзянскай супольнасці ў прыняццё рашэнняў: прыклады Нямеччыны, Літвы і ЗША;
  • Як зацікавіць людзей удзелам у рэгіянальных ініцыятывах;
  • Няўрадавая арганізацыя і яе ўплыў на палітыку;
  • Што штурхае людзей у палітыку;
  • Як зладзіць цікавае мерапрыемства ў рэгіёне і знайсці сродкі на яго арганізацыю;
  • Стварэнне клуба дэбатаў у рэгіёнах;
  • Палітычныя моладзевыя арганізацыі;
  • і інш.

Працоўныя мовы – беларуская і руская.

Мерапрыемства адбудзецца 9-14 ліпеня 2015 г. у Вільні і Тракаі.

Мэтавая група: моладзевыя актывісты праеўрапейскіх партый або звязаных з імі арганізацый, прадстаўнікі НДА або мясцовых ініцыятыў. Максімальны ўзрост – 29 гадоў.

Фінансавыя ўмовы: Арганізатары аплачваюць выдаткі на праезд, забяспечваюць таксама харчаванне і пражыванне.

Заяўкі прымаюцца да 8 чэрвеня 2015 г.

adukacyja.info

pirozhok

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago