У Брэсце гулялі ў “жывыя шахматы” (фота)

У гарадскім парку культуры і адпачынку была арганізаваная шахматная дошка з людзьмі замест звычайных шахматных фігур.

2 чэрвеня ў Брэсце ў гарадскім парку культуры і адпачынку арганізавалі шахматную дошку з людзьмі замест звычайных шахматных фігур. Супраць адзін аднаго гулялі жаночая і мужчынская каманды, апранутыя ў чорныя і белыя майкі адпаведна. “Пешкамі” ў гульні выступілі дзеці.

Пра мерапрыемства Еўрарадыё распавёў адзін з арганізатараў Аляксей Купракоў, які сам прыняў удзел у шахматнай баталіі. У якасці “ферзя” малады чалавек кіраваў праз мікрафон крокамі сваёй каманды “белых”.

Купракоў: “Мэта гэтага мерапрыемства — прыцягнуць увагу да шахматаў і адрадзіць моду на добрае, бо нешта часовае з часам знікае (напрыклад ,нейкія камп’ютарныя гульні), але адвечнае застаецца адвечным”.

Цягам паўгадзінай партыі тэхнічную перамогу атрымала жаночая каманда. Адзначым, што мерапрыемства было прымеркавана да адкрыцця ў шахматна-шашачным клубе шахматнай бібліятэкі.

euroradio.fm

pirozhok

Recent Posts

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 дзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 дзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 дзень ago

Скрозь стагоддзі і легенды: гісторыя і таямніцы могілак у цэнтры Берасця

У самым сэрцы Берасця, у яго гістарычнай нетрах, схавалася загадкавае месца,  прасякнутае векавымі легендамі: старажытныя…

1 дзень ago

Выява гісторыі. Як Напалеон Орда дапамагаў Радзіме нават на чужыне

Ёсць асобы, вядомыя нам з падручнікаў гісторыі і музейных выяваў, а ёсць тыя, што пакінулі…

2 дні ago

Мелодыя горада. Як вулічныя музыкі аб’ядноўваюць людзей

Пацяплела, і на вуліцы горада выйшлі людзі. Савецкая ператварылася ў людское мора. І толькі гукі…

2 дні ago