Categories: Грамадства

У адным з дзіцячых садкоў можа адкрыцца беларускамоўная група

Да ўвагі бацькоў, хто восенню павядзе дзяцей у садок! У Маскоўскім раёне Берасця можа быць адкрыта беларускамоўная група для дзяцей 2-3 гадоў, але пры ўмове, што набярэцца неабходная колькасць дзетак для такой групы.

Ніжэй змяшчаем зварот мамы, якая заклікае бацькоў падтрымаць яе ініцыятыву. У звароце вы знойдзеце таксама кантакты для сувязі з Марынай.

Кожны час выносіць свае патрабаванні да чалавека як да асобы і як да грамадзяніна сваёй краіны. Раней былі адны каштоўнасці і мэты, сення яны іншыя, але ніхто не ведае, якім будзе заўтра. Тым не меней, найбольш годнымі, гарманічнымі, цэласнымі і творчымі людзьмі заўсёды былі і ёсць тыя, хто ведае свае карані, хто адчувае сваю родную зямлю нагамі і любіць яе ўсім сэрцам. Тады ў чалавека есць жаданне жыць і працаваць, тварыць не толькі дзеля самога сябе, а для людзей навокал, для Радзімы.

Наша роля дарослых як бацькоў не толькі зберагчы ўсё тое багацце, якое створана нашымі продкамі і перадаць нашым дзецям, але і навучыць іх карыстацца ім. Стварыць такія ўмовы развіцця і станаўлення, якія дазволілі б не адчуваць сябе перакаці-полем, жывучым адным днём, а чэрпаць моц са сваёй зямлі і мець жаданне пакінуць на ёй свой след. Канешне, гэта не адзіная умова і не ўсе стануць паэтамі, навукоўцамі ці даследчыкамі, аднак годнымі людзьмі – абавязкова!

Найгалоўнейшым, на маю думку, у станаўленні нацыянальнай самасвядомасці з’яўляецца валоданне роднай мовай і любоў да яе. Бо як можна любіць і разумець традыцыі, калі яны на мове, якой не ведаеш, як можна з гордасцю казаць, што ты беларус, калі кожны можа у твар кінуць: “хто такія беларусы? вы нават мовы сваёй не ведаеце, ды і няма яе, гэта усе штучнае…”, як можна любіць Беларусь, калі ў школе плачаш над беларускімі падручнікамі, бо нічога не разумееш і клянеш і мову гэтую і краіну разам з ёй?
Хачу ўзняць пытанне выхавання нашых дзетак у дзіцячых садках (і школах) на беларускай мове. У Берасці няма аніводнага беларускамоўнага садка і нават групы. У аддзеле адукацыі абяцалі, калі набярэцца неабходная колькасць бацькоў, пайсці насустрач і стварыць на базе рускамоўнага садка беларускамоўную групу. У гэтым годзе мой малодшы сын пойдзе ў першую малодшую групу (2-3 гады), у наступным навучальным годзе надыйдзе час старэйшаму сыну ісці ў школу, таму шукаю бацькоў-аднадумцаў, якія гатовы выхоўваць і навучаць сваіх дзетак на беларускай мове.

Давайце аб’яднаемся, каб наша жаданне ажыццявілася!

Усіх ахвотных прашу званіць па тэлефоне (8-029) 790-35-25 (Марына).

pirozhok

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

4 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago