Недахоп фінансавых сродкаў не дазволіў дзяржаве правесці якасную рэстаўрацыю палаца Агінскіх у Залессі і аднавіць яго аўтэнтычны выгляд.
Шклопакеты ў аранжэрэі, выкарыстанне сучасных матэрыялаў пры правядзенні ўнутраных прац у палацы, адсутнасць гадзінніка на галоўнай вежы і прыцягненне некваліфікаваных будаўнікоў замест спецыялістаў – рэстаўратараў сведчаць пра эканомію сродкаў пры правядзенні рэстаўрацыі, што па словах краязнаўцы Сяргея Верамейчыка з’яўляецца паказчыкам таго, як беларуская дзяржава ставіцца да захавання ўласнай спадыны:
– Можна было б урэшце рэшт спачатку зрабіць макет, паколькі гэта рабілася так трошку, на маю думку, кулуарна. Таму вось такія вынікі – фасад сапсаваны, проста парушана прапорцыя. Атрымалася як адзін архітэктар сказаў: “Здаецца, што Агінскі пабудаваў спачатку вялікую цяплярню, а вакол яе пабудаваў палац”.
Згодна з рашэннем ЮНЭСКА 2015 год абвешчаны годам Міхала Клеафаса Агінскага, які жыў у Залессі на працягу 20 гадоў – з 1802 па 1822.
25 верасня бягучага года з дня нараджэння аўтара знакамітага паланэза „Развітанне з радзімай” спаўняецца 250 гадоў, у сувязі з гэтым у „Паўночных Афінах” запланавана правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных памяці выбітнага патрыёта, дыпламата і кампазітара.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…