Categories: Адукацыя

Study Tours to Poland

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегіум Усходняй Еўропы ім. Яна Новака-Езëраньскага, запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі (Калінінградская, Наўгародская, Ленінградская вобласці і горад Санкт-Пецярбург) прыняць удзел у Праграме Study Tours to Poland (STP).

Да ўдзелу запрашаюцца паспяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаванням:

  • Узрост 18 – 21 год (народжаныя 1 студзеня 1994 – 30 чэрвеня 1997);
  • З’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі;
  • Навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расійскай Федэрацыі (у Калінінградскай, Наўгародскай, Ленінградскай абласцях і горадзе Санкт-Пецярбурзе);
  • Маюць дзейсны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння не можа быць карацейшы чым да 31 сакавіка 2016);
  • Не прымалі раней удзелу ў Праграме Study Tours to Poland.

Візіты адбываюцца ў кастрычніку і лістападзе 2015 г. (дакладныя даты ўдзелу будуць паведамляцца прынятым удзельнікам індывідуальна).

Працягласць візіту – 12 дзён.

Заяўкі прымаюцца да 13 ліпеня.

Падрабязная інфармацыя на сайце www.studytours.pl

pirozhok

Recent Posts

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 дзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

4 дні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

4 дні ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

5 дней ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago

Манастыр Бернардзінак у Берасці. Што мы пра яго ведаем?

У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…

2 тыдні ago