Categories: Адукацыя

Навучальныя візіты ў Гдыні (кастрычнік – лістапад2015, Польшча)

«Навучальныя візіты ў Гдыні» – праект, у рамках якога маладыя людзіз Беларусі, Украіны і Малдовы могуць наведаць Гдыню (Паморскае ваяводства, Польшча) ў фармаце двухтыднёвай навучальнай паедзкі.

Навучальныя візіты — гэта цудоўны шанец…

  • пазнаёміцца з Польшчай — упершыню альбо бліжэй,
  • даведацца пра адміністратыўную і адукацыйную сістэмы,
  • пабачыць уладу, бізнэс і СМІ праз розныя пункты гледжання,
  • наведаць дзяржаўныя і грамадскія ўстановы,
  • зразумець практычую дзейнасць у польскіх арганізацыях,
  • адчуць польскую культуру і гісторыю,
  • вывучыць трохі польскай мовы праз жывыя размовы.

Фундатар праекту — гарадскаярада горада Гдыні.

Профіль удзельнікаў навучальнага візіту:

  • ўзрост 18+
  • актыўныя і ініцыятыўныя
  • студэнты, грамадскія актывісты і прадстаўнікі мясцовых НДА
  • грамадзяне Беларусі, Украіны і Малдовы
  • вольна валодаюць рускай мовай

Мэта праекту — паказаць дэлегатам развіццё Польшчы ад моманту падзення камунізму да ператварэння ў паўнавартасную еўрапейскую краіну.

Праграма навучальнага візіту складаецца з нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі і іншымі актывістамі, што дазваляе ўсталяваць жывыя зносіны, задаць шматлікія пытанні і паглядзець знутры на дзейнасць розных устаноў.

Удзельнікам прапануецца ў рамках праекту:

  • пакрыццё коштаў праезду да Гдыні і вяртання дамоў
  • пражыванне ў інтэрнаце і харчаванне
  • усе выдаткі, звязаныя з мерапрыемствамі праграмы
  • падтрымка ў атрыманні шэнгенскай візы

Працоўная мова праекту — руская.

Падача заявак і ўдзел у візіце — бясплатныя.

Падрабязнае апісанне праекта тут.

cwm.org.pl

pirozhok

Recent Posts

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 дзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

5 дней ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

5 дней ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

5 дней ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago

Манастыр Бернардзінак у Берасці. Што мы пра яго ведаем?

У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…

2 тыдні ago