Categories: Наша Мова

Стартуе конкурс на стварэнне паштоўкі “З Днём горада, Брэст!”

АРР “Дзедзіч” запрашае берасцейцаў прыняць удзел у конкурсе на стварэнне святочнай паштоўкі “З Днём горада!”.

Конкурс праводзіцца ў межах кампаніі “Наша мова”, накіраванай на папулярызацыю беларускай мовы і культуры сярод моладзі.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя: не толькі прафесійныя дызайнеры і мастакі, але і простыя гараджане, якія любяць свой горад, тварыць і ствараць прыгожае. Паштоўкі можна рабіць як на кампутары, так і маляваць ад рукі, выкарыстоўваць фатаграфіі, складаць калажы або ўжываць іншыя тэхнікі — конкурсныя працы прымаюцца ў любым фармаце. Гатовы макет трэба дасылаць па адрасе info@dzedzich.org (калі праца была створана не ў электронным варыянце — адсканаваць). Галоўная ўмова: сюжэт будучай паштоўкі павінен раскрываць святочную тэму (996 гадоў Брэсту) і дапаўняцца надпісам на беларускай мове “З Днём горада!”.

Усе пададзеныя працы спачатку ацэніць група незалежных экспертаў, якая абярэ трох фіналістаў і выставіць іх працы на адкрытае галасаванне ў групе vk.com/nashamova. Галасаванне працягнецца два дні, 20-21 ліпеня. Макет пераможцы ўвасобіцца ў паштоўках, якія арганізатары надрукуюць спецыяльна да Дня горада і будуць раздаваць падчас свята на вуліцах Брэста, а пазней — на масавых мерапрыемствах, канцэртах. Унікальную паштоўку ўбачаць тысячы берасцейцаў!

Акрамя прызнання фіналісты таксама атрымаюць прыемныя прызы ад гуру графічнага дызайну «Важны Гусь».

Удзел у конкурсе — магчымасць прыкласці сваю руку да стварэння святочнага настрою ў любімым горадзе!

Рэгіён:

Брэст

Дэдлайн (заканчэнне прыёму заявак):

19 ліпеня 2015 года

Арганізатары:

Брэсцкае студэнцкае культурна-гістарычнае аб’яднанне “Харугва”, АРР “Дзедзіч”

Прызы:

Ад студыі “Важны Гусь” (палатняныя торбы, кнігі, нататнікі, паштоўкі).

Кантактная інфармацыя (email, сайт, сацыяльныя сеткі):

info@dzedzich.org, dzedzich.org, vk.com/nashamova

Даведка:

Кампанія «Наша мова» стартавала ў Брэсце ў 2014 годзе. Яна прыцягнула вялікую колькасць актыўных удзельнікаў у свае крэатыўныя праекты: стварэнне паштоўкі “Кахай па-беларуску”, “Берасцейскі вершнік”, конкурс “Фотамаўленне”, акцыя “Мова дзеткам” і іншыя.

У 2015 годзе кампанія працягне праводзіць цікавыя конкурсы і мерапрыемствы і тым самым прыцягваць брэсцкую моладзь да актыўнага грамадскага жыцця.

pirozhok

Share
Published by
pirozhok

Recent Posts

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

2 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

4 дні ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago