Сынагога ў Ружанах разбураецца. Габрэяў тут не засталося, дах на помніку архітэктуры канчаткова развальваецца, на сьценах растуць дрэвы.
Ружанскую сынагогу збудаваў у канцы XVIII стагодзьдзя прыдворны архітэктар Сапегаў Ян Самуэль Бэкер. Гэты дойлід, родам з Саксоніі, за гады працы ў Вялікім Княстве Літоўскім збудаваў шмат архітэктурных шэдэўраў, сярод якіх — Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў.
Як распавядаюць краязнаўцы, на момант пабудовы сынагогі габрэйская абшчына Ружанаў налічвала каля 150 чалавек, якія жылі ў сваім квартале.
Дырэктар музэю палацавага комплексу Сапегаў у Ружанах Руслан Кніга распавёў, што зачынілі сынагогу ў 1940 годзе, а занепадаць яна пачала ў пасьляваенныя гады:
«Да вайны ў Ружанах з 6 тысяч жыхароў больш за 80% былі габрэямі. Пасьля вайны ў выніку нямецкага генацыду ў Ружанах іх фактычна не засталося. Немцы іх у асноўным пешшу на Ваўкавыск зганялі, адкуль эшалёнамі развозілі па канцлягерах… Сынагогу пасьля вайны пераабсталявалі на гаспадарчыя патрэбы. Пэўны час там быў нават малочны завод. Там і цяпер над алтаром бачны кантэйнэр, дзе малако адстойвалася. За самім будынкам больш-менш сачылі, бо ён быў ужо гаспадарчы. Але потым яго зачынілі, і будынак пачаў разбурацца».
У 2013 годзе на сходзе жыхароў Ружанаў абмяркоўваліся пытаньні разьвіцьця мястэчка. Тагачасны старшыня райвыканкаму Міхаіл Сяркоў казаў, што рэканструкцыя сынагогі ёсьць у плянах. Аднак пакуль справа ня зрушылася. На сьценах сынагогі пачынаюць расьці дрэвы.
З Ружан паходзіць Іцхак Шамір, які двойчы быў прэм’ер-міністрам Ізраіля, да гэтага працаваў на высокіх пасадах у ізраільскай выведцы «Масад».
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…