Наша Мова

У Брэсце стартуе конкурс “сэлфі па-беларуску”

АРР “Дзедзіч” запрашае берасцейцаў прыняць удзел у фотаконкурсе, які праводзіцца ў межах кампаніі “Наша мова” і накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы і культуры.

Умовы простыя: трэба зрабіць аўтапартрэт у Берасці на фоне беларускага надпісу або з любымі словамі ў кадры па-беларуску. Гэта можа быць фотаздымак на фоне шыльды, білборда, ролік сярод афіш або вітрын — любое крэатыўнае сэлфі, якое папулярызуе беларускую мову ў Берасці.

Да ўдзелу запрашаюцца берасцейцы і госці горада без абмежавання па ўзросту, а ў якасці работ прымаюцца як здымкі, так і відэа.

Фатаграфіі і відэа трэба даслаць па адрасе info@dzedzich.org да 12 кастрычніка з указаннем аўтара і яго кантактных дадзеных (email, нумар тэлефона) або апублікаваць Вконтакте ці Instagram з хэштэгам #нашамова.

Галоўная ўмова: у кадры павінен быць аўтар і выразна бачны надпіс па-беларуску.

З атрыманых прац журы абярэ фіналістаў і выставіць іх сэлфі на адкрытае галасаванне ў групе vk.com/nashamova. Галасаванне працягнецца да 15 кастрычніка, а тройка пераможцаў атрымае каштоўныя прызы. Лепшая праца таксама стане аватаркай групы “Наша мова”.

Удзел у конкурсе —выдатны шанец праявіць сябе для актыўных, вясёлых і маладых душой, для тых, хто любіць родную мову, Берасце і не супраць атрымаць за сваю фота- і відэатворчасць прыемныя падарункі.

Дэдлайн (заканчэнне прыёму заявак):

12 кастрычніка 2015 года. Пераможцы будуць абвешчаны 15 кастрычніка.

Арганізатары:

АРР “Дзедзіч”, кампанія“Наша мова”, Брэсцкае гарадское студэнцкае культурніцкае аб’яднанне“Харугва”.

Прызы:

1 месца—партатыўная зарадная прылада CANYON 7800 мАг;

2 месца—партатыўная калонка ACMESP103;

3 месца— карта памяці MicroSDHC 16Gb SmartBuy c адаптарам.

Кантактная інфармацыя (email, сайт, сацыяльныя сеткі):

[email protected], dzedzich.org, vk.com/nashamova.

Даведка:

Кампанія “Наша мова” стартавала ў Берасці ў 2014 годзе. Яна прыцягнула вялікую колькасць удзельнікаў у свае крэатыўныя праекты: стварэнне паштоўкі“Кахай па-беларуску”, “Берасцейскі вершнік”, конкурс “Фотамаўленне”, акцыя “Мова дзеткам” і іншыя.

У 2015 годзе кампанія працягвае праводзіць цікавыя конкурсы і мерапрыемствы і тым самым прыцягваць берасцейскую моладзь да актыўнага жыцця.

Копия veloforum2014 011

Пакінуць адказ