Медыя

Графіці пра смяротнае пакаранне на сцяне мінскай панэлькі ўвайшло ў дзясятку лепшых у свеце за кастрычнік

Вялізную выяву «Man With No Name» чалавека ў капелюшы намаляваў на ўсю сцяну панэльнага дома па вуліцы Варанянскага ў Мінску мастак з Грэцыі INO. Малюнак ўвайшоў ў спіс лепшых графіці свету за кастрычнік, які складае партал StreetArtNews.

06wadciorygu5qerl4x5ouvqym30tk-org[1]

Вядомы грэцкі мастак, што працуе пад мянушкай INO, прыязджаў у Мінск на фестываль гарадскога стрыт-арта Urban Myths. Мастак намаляваў вялізную выяву чалавека ў капелюшы на доме 13 па вуліцы Варанянскага.

Праца «Man With No Name» была рэалізаваная цягам трох дзён. Як піша Streetartnews.net, карціна ў краіне, дзе ўсё яшчэ здзяйсняецца смяротнае пакаранне, можа атрымаць асабліва глыбокі сэнс, як гэта зрабіў Ino з з сваёй працай. Мастак прысвяціў сваю працу ўсім, хто быў пакараны, а праз некаторы час апынуўся невінаватым.

cw0d39l978hd5rd24rz2601rac4cso-org[1]

generation.by

 

Пакінуць адказ