DzeЦікава & Ко

DZEDZICH-TODAY. Чатыры праекты Дзедзіча, у якіх вы можаце паўдзельнічаць ужо сёння!

DZEDZICH-TODAY. Чатыры праекты Дзедзіча, у якіх вы можаце паўдзельнічаць ужо сёння!


1. ЁСЦЬ РАЗМОВА

V-_o4wo0FEk

ЁСЦЬ РАЗМОВА – праект АРР “Дзедзіч”, у рамках якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і павышэнне ўзроўню грамадзянскай актыўнасці.

B5MLiz9Hpf8DoUANsmKYOY

ЁСЦЬ РАЗМОВА – самы малады на сённяшні дзень праект Дзедзіча. Але ўжо ён сабраў даволі вялікую аўдыторыю – людзей самых розных, але аднолькава зацікаўленых і неабыякавых. Адбылося восем сустрэч з вядомымі гасцямі, такімі як Алесь Таболіч, Сяргей Чалы, Віктар Марціновіч, Раман Свечнікаў і з іншымі.

isl4jc1Iezs

Распавядае Алена, кіраўнік і каардынатар праекту:

Як узнікла ідэя праекту?

– Калі мы думалі, што можна было б цікавага зрабіць, мы заўважылі, што ў Берасці вельмі рэдка ладзяцца якія-небудзь сустрэчы, лекцыі з вядомымі беларусамі. Першая такая сустрэча адбылася з Ромай Свечнікавым, папулярным зараз у байнеце падарожнікам і блогерам і Барысам Нікалайчыкам, былым рэдактарам 34mag.net. Быў аншлаг і стала зразумела, што распачатую справу трэба працягваць.

s9jbeuwCgaQ

Як абіраецца тэма сустрэчы?

– Мы рабілі апытанку ў “Укантакце” наконт тэматыкі будучых сустрэч. Першае месца заняла тэма “Музыка”, таму зараз дамаўляемся з беларускім гуртом “Рахіс”, яны мабыць яшчэ не наведвалі Берасце, а кватэрнікі ладзяць добрыя. Павінны прыехаць на прыканцы лістапада.

Чаму ты займаешся гэтай справай, гэтым праектам?

– Па-першае, сам працэсс камунікацыі з людзьмі, дамаўляцца, запрашаць гасцей, знаёміцца. Гэта заўжды цікава – сустракаць новых людзей, тым больш вядомых, пра якіх раней чытаў навіны у нэце. А па-другое, я ведаю, што раблю карысную справу. Праз гэтыя сустрэчы, берасцейцы могуць даведацца пра нешта новае і сучаснае ў афлайн фармаце, пашырыць свой кругагляд. Мы не Менск і публічныя сустрэчы лекцыі, нажаль, ладзяцца ў нас даволі рэдка.

Якія ёсць складанасці ў кіраванні праектам?

LeHH35E6wKo

Zdq-Opng3HE

Што самае складанае?

– Самае складае вызначыцца з датай, бо людзі ўсе занятыя. Цяжка рэкламу рабіць, аднак, калі тэма і чалавек цікавыя, людзі прыйдуць і без надта моцнай рэкламнай кампаніі. Пры жаданні – усё магчыма.

А што самае прыемнае?

– Шмат чаго. Даволі файна бывае потым паразмаўляць з госцем у нефармальных абставінах, камусьці горад паказаць, распавесці пра Берасце. Хаця на гэта не заўсёды хапае часу. Таму мы былі б рады валанцёрам ў такой прыемнай дапамозе.

2. ЗА ВЕЛА-БРЭСТ!

ZAV5cv1ky9A

Чым займаецца гэты праект зразумела адразу, ровары, і ўсё, што з імі звязана. Кампанія існуе ўжо некалькі год і можа пахваліцца і мэтамі сур’ёзнымі, і важнымі дасягненнямі. Больш такого праект выйшаў за межы проста праекта і функцыянуе як самастойная арганізацыя.

slUqnBXgTew

Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова ЗА ВЕЛА-БРЭСТ! была заснавана ў 2009 годзе. А зарэгістраваць атрымалася толькі ў мінулым годзе.

ЗА ВЕЛА-БРЭСТ! распачаў сваю дзейнасць як інфармацыйная кампанія, быў створаны сайт, сацыяльнае відэа і іншыя матэрыялы. Сайт velo.dzedzich.org працуе і зараз, там можна знайсці карысныя матэрыялы для раварыстаў і маршруты па гораду і ваколіцах.

Амаль адразу пачаліся і больш актыўныя дзеянні: збор подпісаў, звароты ў гарвыканкам і барацьба за правы раварыстаў і безбар’ернае перасоўванне на ровары па гораду.

JTgtq6dVfT0

_a6QrteK3pU

4jYx4sgInYA

2ELvsHw7DMU

El6qflgO158

jEqo3TP7J9k

OhBW0seGKfk

Былі і творчыя конкурсы – напісанне эссе, нават мастацкіх твораў пра раварыстаў, велафотаконкурс і стварэнне календара з фоткамі пераможцаў. Працаваў у горадзе велапатруль, які “лавіў” мінакоў на роварных дарожках.

Важнымі аказаліся і міжнародныя стасункі – да гэтага часу ідзе барацьба за магчымасць перасякаць мяжу на ровары і ездзіць з Берасця ў Тэрэспаль  і назад (збор подпісаў, звароты да улад па абодвух баках мяжы).

Распавядае Уладзімір, кіраўнік ЗА ВЕЛА-БРЭСТ.

Расскажыце пра самыя запамінальныя моманты з працы ЗА ВЕЛА-БРЭСТ!

– Такіх момантаў шмат. Адзін з самых яркіх, гэта момант правядзення роварнага прабегу ў 2012 годзе. На той час мы ўсталявалі рэкорд, і на велапрабег сабралі каля паўтысячы удзельнікаў! А ў красавіку гэтага года, калі Брэст і Батумі (Грузія) сталі гарадамі-пабрацімамі, інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “За вела-Брэст” паглядзела на ўмовы для веласіпедыстаў у сонечным Батумі. Ну і канешне ж прывезлі на Радзіму шмат цікавых ідэй.

3. НАША МОВА

bagdanovich

НАША МОВА – дзейнасць Дзедзіча па папулярызацыі беларускай мовы і культуры.

Праект, заснаваны ў студзені 2012 года, паспяхова існуе ўжо амаль тры гады. За гэты час праведзена мноства разнастайных мерапрыемстваў, конкурсы, паездкі, віктарыны, мы нават спявалі на вуліцы беларускія песні і развешвалі ў аўтобусах урыўкі з вядомых беларускіх твораў.

У прошлым годзе магчыма самай яскравай падзеяй у межах кампаніі стаў выхад кнігі – дзіцячай казкі “Дзяцел, лісіца і варона з малюнкамі берасцейскай мастачкі Ганны Яцкевіч. Акрамя таго вандравалі па літаратурнай Берасцейшчыне, пісалі вершы і дзённікі беларуса (удзельнікі конкурсу павінны былі размаўляць напрацягу дня толькі па-беларуску, нават у самых “няёмкіх” абставінах).

1sV0mkRso4U

oJdIPmu1S6k

rV0RX6607iM

Сёння каманда НАШАЙ МОВЫ рэалізуе новыя ідэі. Распавядае Таццяна, кіраўнік і каардынатар праекту.

З чаго пачалася кампанія ў гэтым годзе?

– Першае, што мы зрабілі, гэта конкурс паштовак да дня гораду. Мы надрукавалі працы пераможцы і проста раздалі частку мінакам на вуліцы, а частку – за актыўнасць у нашай суполцы ў “Укантакце”. Раздаваць было файна, людзям вельмі падабалася.

L4DYUhG1OoM

Пасля мы зладзілі Шляхецкую вечарыну – да нас завітаў клуб гістарычнай рэканструкцыі з Віцебску “Паўночная Вежа”. Танчылі сапраўдныя беларускія бальныя танцы 19 стагоддзя ды гралі ў настолкі таго ж часу «Флірт кветак», «Польскія шашкі», «Канатаходзец».

ruC8XBgeqpU

B3rCwEhNqDU

Зараз мы робім шэраг відэа, у якіх вядомыя берасцейскай моладзі людзі (музыкі, мастакі, спартоўцы, грамадскія дзеячы) раскажуць пра свае адносіны з беларускай мовай. Адно відэа – з мастачкай Ганнай Рэдзько – ужо можна паглядзець на youtube і ў вк.

Яшчэ плануем зрабіць гарадскую гульню і цыкл бясплатных экскурсій па горадзе па знакавых літаратурных мясцінах.

Ну і яшчэ выпадкова так атрымалася, што мы звязаліся з майстрам тату Андрэем Чарнавалавым і з Исток ХХ, моладзевым брэндам адзення  і зрабілі выяву Язэпа Драздовіча. Пакуль мы гэтую выяву трымаем у сакрэце, але хуткім часам зладзім імпрэзу, куды можна будзе прыйсці са сваёй майкай (пажадана светлага колеру, бо малюнак чорнага) і мы бясплатна зробім прынт.

book_0_prezent_detail

Чаму ты займаешся гэтым праектам?

– Беларуская мова і культура для мяне – вялікая каштоўнасць, і як бы пафасна гэта не гучала, я не магу проста так глядзець на сённяшнюю, даволі сумную сітуацыю. Мне хацелася, каб як мага больш людзей была як мінімум неабыякавая да гэтай праблемы. І я раблю, што магу, і веру, што гэта не дарэмна.

3. О, БАЛОНЬ!

gg1iWGTyjEM

О, БАЛОНЬ!– пад такой назвай у Берасці Дзедзіч рэалізуе праграму “Балонскі працэс і Беларусь”.

Кампанія з самага пачатку (2013 год) мела больш інфармацыйны і адукацыйны напрамак. Хаця прайшло ўжо даволі часу і Беларусь нават прынялі Балонскі працэс (14 мая 2015 года), актуальнасць праекту не паменьшылася. Не кожны беларускі студэнт можа пахваліцца добрымі ведамі пра Балонскі працэс. Больш таго, фармальнае уступленне Беларусі не пацягнула за сабою фактычных і рэальных зменаў у сістэме вышэйшай адукацыі ў Беларусі. Пра тое, якімі гэтыя змены павінны быць, і распавядае сёння кампанія О, БАЛОНЬ!

GiPsK2DUI5o

IMG_8098-595x396

2W-aeiYGBHQ

Распавядае Вольга, каардынатар праекту.

Навошта існуе гэтая кампанія?

– Мы хочам, каб як мага больш людзей мела магчымасць атрымаць больш дакладную і сучасную інфармацыю пра тое, што такое насамрэч Балонскі працэс, што такое студэнцкае самакіраванне. Каб навучэнцы ведалі, што абіраць прадметы, выкладчыкаў, нават рэктара – гэта не казка, а рэальная магчымасць.
Нажаль, зараз Беларусь не адпавядае прынцыпам Балоні на 100 адсодкаў, але гэта можна выправіць. Мы верым у моц ведаў.

– Што ў планах гэтым сезонам?

Плануем адукацыйныя семінары і інфармацыйныя гадзіны са студэнтамі Берасцейскіх універсітэтаў, сустрэчы з экспертамі, некалькі конкурсаў, віктарын. Акрамя таго, на нашай старонцы vk.com/o_bolon мы распаўсюджваем інфармацыю пра магчымасці моладзевага абмену з Еўрапейскімі краінамі для студэнтаў усіх спецыяльнасцяў – паехаць вучыцца ў іншую краіну нашмат прасцей, чым падаецца на першы погляд.

Таксама шукаем валанцёраў, будзе шмат цікавага і новага, каштоўныя прызы і магчымасць праявіць сябе ў творчасці.

Пакінуць адказ