Валанцёрская праграма Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (UNV) скіраваная на падтрымку міра і развіцця ва ўсім свеце.
- Доўгатэрміновае (ад 12 месяцаў) і кароткатэрміновае (да трох месяцаў) міжнароднае кваліфікаванае валанцёрства
- Валанцёрства для моладзі ад 18 да 29 гадоў
- Анлайн-валанцёрства
- Валанцёрства ў Беларусі
Патрабаванні да кандыдатаў:
- Моцная матывацыя і прыхільнасць да прынцыпаў і каштоўнасцяў валанцёрства
- Здольнасць працаваць у мульцікультурным асяродку
- Здольнасць адаптацыі да цяжкіх умоваў
- Добрыя міжперсанальныя і арганізацыйныя навыкі
- Вышэйшая або тэхнічная сярэдне-спецыяльная адукацыя
- Два гады адпаведнага працоўнага досведу
- 25 гадоў і вышэй для кваліфікаванага валанцёрства, 18-29 для моладзевага валанцёрства
- Добрае валоданне прынамсі адной з трох працоўных моваў UNV: ангельскай, французскай або гішпанскай.
Заяўка:
Каб атрымліваць інфармацыю і мець магчымасць падаваць сваю заяўку на міжнародныя валанцёрскія праекты, неабходна стварыць профіль ААН валанцёра.
Больш пра ўмовы і віды валанцёрскіх праектаў можна прачытаць тут.
Дэдлайн: 31.12.2015
Крыніца: adukacyja.info.