Categories: Адукацыя

У краіну цюльпанаў па магістарскі дыплом

Універсітэты Нідэрландаў запрашаюць замежных студэнтаў атрымаць ступень магістра.

Патрабаванні

Для таго, каб атрымаць грант ад універсітэта Утрэхта, кандыдат павінен:

  • скончыць сярэднюю ці вышэйшую адукацыю за межамі Нідэрландаў;
  • быць адным з лепшых студэнтаў сваёй группы;
  • не мець грамадзянства ЕС;
  • падаць заяўку на адну з магістарскіх праграм, якая стартуе з 1 верасня 2016 года (але папярэдне неабходна праверыць наяўнасць праграмы  па гэтай спасылцы – master’s programme > Tuition fees and financial support).

Крытэры, паводле якіх кандыдат атрымае стыпендыю:

  • выдатныя акадэмічныя поспехі;
  • прыналежнасць да 10% лепшых вучняў класу па выніках тэстаў, эсэ, іспытаў і рэкамендацыйных лістаоў;
  • якасць і рэлевантнасць матывацыйнага ліста для абранай праграмы магістратуры (акадэмічны змест, міжкультурныя і камунікацыйныя здольнасці, асабістая матываванасць);
  • якасць заяўкі на праграму магістратуры (цэласнасць, акуратнасць, лагічнасць).

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя ўключае аплату навучання альбо аплату навучання і дадатковую суму ў 11 000 еўра на пражыванне.

Паколькі грант можа пакрываць толькі навучанне, могуць спатрэбіцца дадатковыя сродкі для спансавання жыцця ў Нідэрандах. Студэнты, якім неабходны від на жыхарства, павінны падцвердзіць Іміграцыйнаму Офісу IND здольнасць прафінансаваць пражыванне ў краіне.

Як падацца

Падача заявак стартуе 15 лістапада 2015 г.

Стыпендыі пакрываюць увесь тэрмін навучання, які складае 1-2 гады. Аднаўленне стыпендыі на наступны год адбываецца толькі пры ўмове паспяховага навучання на праграме.

Увага! Студэнты, чыя праграма пачынаецца ў лютым, не могуць атрымаць дадзеную фінансавую падтрымку.

Дэдлайн – 1 лютага 2016.

Больш інфармацыі – па спасылцы.

Крыніца: adukacyja.info.

pirozhok

Recent Posts

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

24 гадзіны ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

4 дні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

4 дні ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

5 дней ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago

Манастыр Бернардзінак у Берасці. Што мы пра яго ведаем?

У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…

2 тыдні ago