Амбасада ЗША абвяшчае пачатак конкурсу на атрыманне стыпендыі Еўразійскай праграмы студэнцкіх абменаў Global UGRAD на 2016-2017 навучальны год.
Праграма прапануе студэнтам беларускіх ВНУ навучанне ў ЗША цягам аднаго сяместру без атрымання акадэмічнай ступені.
Удзельнікі праграмы будуць вучыцца ў акрэдытаваных каледжах і ўніверсітэтах Злучаных Штатаў, а таксама ўдзельнічаць у грамадскай рабоце, прафесійных семінарах і праграмах культурнага ўзбагачэння.
- беларускае грамадзянства;
- узрост – ад 18 гадоў;
- быць студэнтам любога ўніверсітэту (дзяржаўнага альбо прыватнага) не апошняга курсу навучання;
- добра валодаць пісьмовай і размоўнай ангельскай.
Студэнты, якія атрымоўваюць ступень магістра, не маюць права ўдзельнічаць у конкурсе.
Як падацца
Падаць заяўку можна анлайн па спасылцы.
Неабходныя дакументы:
- анлайн-заяўка;
- транскрыпцыя акадэмічных поспехаў (адзнак) на ангельскай;
- два рэкамендацыйныя лісты;
- копія пашпарту.
Дэдлайн – 1 студзеня 2016 года.