Медыя

Збудуйма "Наш дом" па-беларуску і па-англійску разам!

Два тыдні таму на платформе сацыяльных праектаў Talaka.by стартавала кампанія збору сродкаў для выдання падрабязнага беларуска-англійскага слоўніка ў малюнках “Наш дом / Our Home”.Мэта кампаніі – сабраць для выдання кнігі праз “Талакошт”43 000 000 бел. руб., больш за трацінуякіх ужо паабяцана будучымі спонсарами.

img_56279afb9b526[1]

“Наш дом / Our Home” – гэта

  • першы ў Беларусі беларуска-англійскі слоўнік у малюнках для дзяцей і дарослых;
  • каля 50 старонак каляровых ілюстрацый на шчыльнай крэйдаванай паперы;
  • каля 1000 будзённых словаў і размоўных фразаў на кожнай мове. Для зручнасці пошукуў слоўніку будуць змешчаныя беларускі і англійскі алфавітныя спісы лексічных адзінак з нумарамі старонак;
  • каля 2000 спрошчаных транскрыпцый, якія падкажуць, як вымаўляць тое ці іншае слова;
  • больш за 20 тэматычных раздзелаў: “Часткі жылога будынка”, “У вітальні”, “У гасцёўні”, “У спальні”, “У дзіцячым пакоі”, “На кухні”, “За сталом”, “У каморы”, “Хатняя гаспадарка”, “Рамонт”, “Хатнія гадаванцы” і інш.;
  • нясумнае чытво для тых, хто хоча лёгка запомніць беларускія і/або англійскія “хатнія” словы і выразы: назвы прадметаў побыту, гаспадарчых прылад і дробязей, разнастайных хатніх спраў і звыклых дзеянняў… Навука праз забаву для школьнікаў і не толькі;
  • адметны падарунак для беларускага ці замежнага сябра.

Укладальніцы слоўніка –прафесійныя перакладчыцы, выпускніцы перакладчыцкага факультэта МДЛУ і філалагічнага факультэта БДУ. Ёсць дамоўленасць аб выданні кнігі ўвесну 2016 года з выдавецтвам “Галіяфы”.

“Спачатку праект фінансавалі сваімі сіламі, і такім чынам былі створаныя блізу 30% ілюстрацый. Гэты “пілотнік” з’еў шмат энергіі, часу і грошай, але дзякуючы яму мы шмат чаму навучыліся, – расказвае кіраўніца праекта Алена Ялавенка. – Усцешыла, што пачатак нашай краўдфандынгавай кампаніі мабілізаваў і чальцоў каманды, і іншых людзей: за першыя дзевяць дзён нас фінансава падтрымалі 22 чалавекі, якія паабяцалі 10 000 000 бел. руб, з’явіліся новыя валанцёры. Калі за справу бяруцца не 2-3 чалавекі, а талака – гэта вельмі натхняе. Але і адказнасць адчуваеш немалую, бо людзі нам давяраюць і чакаць ад нас якаснага прадукта. Спадзяемся на паспяховы працяг кампаніі “Наш дом / OurHome” і запрашаем усіх у Беларусі далучыцца да нашага праекта словам ці справай!”

Стать адным з “жыхароў”-фундатараў “Нашага дома” можна да 20 снежня 2015 года.

#nashdom_ourhome

Пакінуць адказ