DzeЦікава & Ко

“Мова дзеткам” для самых маленькіх

11 снежня у рамках праграмы БГМГА “Аазіс” – «Мова дзеткам» у садках Брэста прайшла серыя заняткаў «Беларуская хвілінка». Мерапрыемства праходзіла ў стылі сярэднявечнага свята.

IMG_4702-595x396

Паводле задумы, дзеці павінны былі апынуцца ў атмасферы беларускага сярэднявечча. Дзеткі даведаліся хто такі ваяр і як ён раней бавіў час. Хлопчыкі выбіралі сваю даму і разам удзельнічалі ў конкурсах. Дзеці малявалі замкі, даведаліся і запаміналі беларускія словы , рабілі кампліменты прыгожым дамам на беларускай мове.  З дзецьмі былі праведзены розныя гульні, практыкаванні на запамінанне беларускіх слоў, конкурсы, а таксама майстар-класс па сярэднявечным танцам.

IMG_4780-595x631

Адказваючы на пытанні ўдзельнікі атрымлівалі мэдалікі, якія пасля ўрачыста памянялі на беларускія дзіцячыя казкі.

IMG_4719-595x396

Вось у такой незвычайнай форме была выклікана цікавасць дзяцей да беларускай мовы, з мэтай захавання іх далейшай увагі да беларускай культуры. Дзеці  зразумелі, што і на беларускай мове вабіць гадзіну таксама прыемна і карысна.

Пакінуць адказ