МоладзьТудысюды

Размова пра Iсландыю i Нарвегiю

12 снежня ў 18:00 у Культурным Цэнтры “Грунтоўня” Берасцейскi Клуб Вандроўникаў “СТРАННИК” праводзіць сустрэчу з Сяржуком Мiсюкевічам, гідам-правадніком, арганізатарам пешых паходаў, трэккінгаў у розных кутках нашай планеты.СТРАННИК
Размаўляць будзем з Сяржуком пра паўночныя краіны: Нарвегію і Ісландыю. Абедзве краіны вельмі дарагія, і ён раскажа шмат хітрыкаў і нюансаў аб тым, як сэканоміць грошы там.
Размова пойдзе пра:
• Працяглыя пешыя паходы ў нацыянальных парках Нарвегіі: Ютунхэймен, Троллхэймен, Хардангервідда;
• Папулярныя дзенныя маршруты: Бессеген, Троллтунга, Прейкестулен;
• Працяглыя пешыя вандроўкі ў Ісландыі: Лаўгавегур, Скогаў Трэйл;
• Аўтаспын і прыгажэйшыя мясціны паўдневай Ісландыі: вадаспад Сгогаўфосс, нацыянальны парк Скафтафелл, ледавіковая лагуна Йокулсарлон, востраў Вэстманнаэйяр.

Адрас дадзенай сустрэчы: г. Берасце, вул. Дзяржынскага 14, -1 Паверх. КЦ “Грунтоўня” – http://vk.com/gruntounia

Уваход Бясплатны!))
Да нашай гарбаты вы можаце прыносіць свае смачнягі ;))

За дадатковай інфармацыяй звяртацца да Зміцера ўкантакціку –http://vk.com/odintakoi23 ці па тэлефоне +375292298545

Пакінуць адказ