Categories: Медыя

Найчасцейшыя словы на лекцыі і ў кнізе Алексіевіч

Словы, якія найчасцей сустракаліся ў кнізе «Цынкавыя хлопчыкі» ды ў прамове падчас публічнай лекцыі Святланы Алексіевіч у Стакгольме.

7 снежня ў шведскай акадэміі адбылася нобэлеўская лекцыя Святланы Алексіевіч. У 35-хвіліннай прамове беларуская пісьменніца распавяла аб сваім пасляваенным дзяцінстве і скалечаных лёсах савецкіх людзей, якія сталі ахвярамі краху ўтопіі; немалая частка прамовы была прысвечана поглядам пісьменніцы на літаратуру і сваё месца ў ёй.

Мы прааналізавалі тэкст лекцыі і выбралі словы, якія паўтараюцца найбольш часта. Часцей за ўсё пісьменніца прамаўляла слова «вайна» (39 разоў), за ім ідзе слова адзін (25 разоў), далей расейскі (16 разоў), па 13 разоў ужыты словы забіць І кніга (13), 12 разоў – гісторыя і пісаць, 11 разоў чалавечы і памерці, па 10 разоў Святлана Алексіевіч сказала словы кахаць, любіць і свабода.

«Цынкавыя хлопчыкі» – дакументальная кніга Святланы Алексіевіч, прысвечаная Афганскай вайне.

У кнізе раскрываюцца рэальныя жыццёвыя сюжэты пра афганскую вайну ва ўспамінах тых, чыё жыццё гэта вайна падзяліла на «да» і «пасля». Алексіевіч асвятляе гісторыю апошніх гадоў савецкай улады, канчаткова падарванай гэтай вайной. Яна апісвае бясконцае гора маці «цынкавых хлопчыкаў», іх жаданне ведаць праўду пра тое, як і за што ваявалі і гінулі ў Афганістане іх сыны.

Найчасцей у гэтым творы сустракаюцца словы «вайна», «маці», «забіваць».

infographer.by

pirozhok

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

4 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

5 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

5 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago