19 снежня адбудзецца бясплатная сустрэча з Віктарам Малышчыцам, астраномам і фатографам

Як зрабіць выразнае фота зорак? Як правільна выбраць месца і час для якаснага фота? На гэтыя і іншыя пытанні адкажа Віктар Малышчыц фатограф, аўтар відэа “Беларусь у абдымках зорак” і “Краіна пад срэбнымі аблокамі”.

Сустрэча адбудзецца ў межах праекта “Ёсць размова” арганізаванага Агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.

Віктар Малышчыц закаханы ў фатаграфію і зоркі. Вольны час ён праводзіць у экспедыцыях па нашай прыгожай краіне і робіць відэа і фота Беларусі на фоне космасу, пад бяскрайнім начным небам, у абдымках зорак.

Аўтар пакажа свае фота- і відэа-праекты, распавядзе пра саблівасці палявой працы,  і адкажа на ўсе пытанні. Прыходзьце 19 снежня ў суботу ў 18:00 па адрасе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46/1.

Што: Размова пра фота і зоркі з Віктарам Малышчыцам.

Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага д. 46, кв. 1

Калі: 19 снежня, суббота, пачатак у 18:00.

Уваход вольны!

Даведка:

“Ёсць Размова” — праект агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, у рамках якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі (эканамістамі, гісторыкамі, падарожнікамі, літаратарамі, музыкантамі ) і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і павышэнне ўзроўню грамадзянскай актыўнасці.

Marta

Recent Posts

Выява гісторыі. Як Напалеон Орда дапамагаў Радзіме нават на чужыне

Ёсць асобы, вядомыя нам з падручнікаў гісторыі і музейных выяваў, а ёсць тыя, што пакінулі…

1 дзень ago

Мелодыя горада. Як вулічныя музыкі аб’ядноўваюць людзей

Пацяплела, і на вуліцы горада выйшлі людзі. Савецкая ператварылася ў людское мора. І толькі гукі…

1 дзень ago

Кераміка, што аб’ядноўвае пакаленні

Вольнага часу ў Ганны Абрамчык амаль няма. Наша гутарка заспела яе ў дарозе, прыйшлося некалькі…

1 дзень ago

Зрабіце музыку гучней. Як піяршчыца паказвае, што берасцейскі рок яшчэ жывы (і не толькі рок)

Алена – прадстаўнік зусім не тусовачнага пакалення. Канцэрты ў парку ці ДК – не пра…

1 дзень ago

Акіта ў пошуках дома. Як добры фотаздымак дапамагае знайсці сям’ю жывёлам

Развіццё грамадства вызначаецца тым, як людзі ставяцца да жывёлаў і людзей з абмежаваннямі. На жаль,…

1 дзень ago

Сляды на вадзе. Як рыбалка парвала YouTube

«Ёсць такое цвёрдае правіла. Устаў раніцай, умыўся, і адразу ж прывядзі ў парадак сваю планету»…

1 дзень ago