Categories: Адукацыя

Гендэрная роўнасць: моладзевы форум

2-4 сакавіка 2016 года ў Еўрапейскім парламенце ў Бруселі (Бельгія) пройдзе форум “Моладзь за гендэрную роўнасць 2016”

Запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце 18-25 год з краін Еўразвяза і краін-суседзяў ЕЗ (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Алжыра, Егіпта, Ізраіля, Іарданіі, Марока, Сірыі, Туніса, Лівіі, Акупаванай Палестынскай Тэрыторыі).

Удзельнікі мерапрыемства змогуць набыць новыя кантакты і абмяняцца досведам у галіне па рэалізацыі праектаў у сферы гендэрнай роўнасці.

У форуме прымуць удзел 25 прадстаўнікоў краін ЕЗ і 5 грамадзян з краін-суседзяў Еўразвяза. Падчас мерапрыемства яны сустрэнуцца з экспертамі і прафесіяналамі.

Нягледзячы на тое, што Еўразвяз прыняў шмат заканадаўчых нормаў для забеспячэння роўных магчымасцей для мужчын і жанчын, дыскрымінацыя па поле і недастатковы прагрэс у гэтай сферы застаюцца. Тэмы форуму: інклюзіўная Еўропа для кожнага, сэксуальнае і рэпрадуктыўнае здароўе і правы, гвалт супраць жанчын, правы ЛГБТТ, эканамічная незалежнасць, супрацьстаянне антыгендарнаму і антыфеміністычнаму руху.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • матываванасць і дзейнасць у сферы гендэрнай роўнасці і правоў жанчын,
  • добрыя камунікацыйныя якасці,
  • веданне ангельскай мовы і інш.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на візу, падарожжа і пражыванне.

Дэдлайн – 17 студзеня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. З дадатковымі пытаннямі можна ліставаць на е-мэйл: s-d.genderequal@ep.europa.eu. Поўная інфармацыя – тут. Крыніца: ОДБ Брусель.

pirozhok

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago