Categories: Адукацыя

Фестываль у Нямеччыне

4-11 чэрвеня 2016 года пройдзе Міжнародны студэнцкі фестываль у Грайсфвальдзе (Германія).

Грайсфвальдскі Міжнародны студэнцкі фестываль адбываецца 2 разы на год дзякуючы валанцёрам паўночна-усходней Германіі. Яго мэта — падключэнне студэнтаў з усяго свету да дыялогу. Фестываль забяспечвае платформу для абмену ідэямі і дазваляе абмеркаваць  самыя актуальныя міжнародныя тэмы.

Тэма гэтага года: “Мора. Будучыня”. Спасцігаючы акіянскія плыні, удзельнікі сфакусуюць увагу на стане акіянаў, іх ролі ў энэргетыке, гандлі і культуры. Таксама падымуцца пытанні міграцыі па моры і забруджвання акіяна, экалагічныя аспекты. У мерапрыемстве прымуць удзел 150 студэнтаў з усяго свету. Іх чакаюць воркшопы, фільмы, музыка і імпрэзы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
  • з’яўляцца студэнтам універсітэта;
  • быць паўналетнім.

Выдаткі на падарожжа аплочваюцца студэнтамі самастойна. Зарэгістравацца можна тут, а больш падрабязную інфармацыю знайсці тут ці тут.

Дэдлайн для удзельнікаў – 15 студзеня, для гасцей – 4 чэрвеня 2016 года.
Паводле ОДБ Брусель.
pirozhok

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

19 гадзін ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

22 гадзіны ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

2 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

2 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

6 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

7 дней ago