
Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» і кампанія «Наша мова» запрашаюць прыняць удзел у конкурсе на стварэнне відэароліка пра беларускую мову.
Умовы простыя: здыміце невялікае сэлфі-відэа на тэлефон, вэб-камеру ці фотаапарат (на любую лічбавую прыладу), дзе вы распавядзеце пра свае адносіны з беларускай мовай.
Хранаметраж: да 1 хвіліны.
З умовамі справіцца кожны! Вы можаце зманціраваць ролік або зняць яго адным планам — па жаданні. Гэта можа быць верш на беларускай мове, гісторыя аб вашых першых або любімых беларускіх словах, відэааповяд аб цікавым выпадку, звязаным з беларускай мовай.
Для натхнення глядзіце відэа «Нашай мовы» на канале Dzedzich Brest.
Здымайце відэаролік самастойна або з дапамогай сяброў, загружайце на Youtube і дасылайце спасылку або файл з ролікам і кантактамі аўтара на [email protected] да 15 лютага.
Гэта лёгка! Не саромейцеся, напішыце невялікі сцэнар, адрэпетуйце — і наперад да перамогі! Фіналістаў адбярэ журы, і затым 16-17 лютага тры конкурсныя працы будуць выстаўлены на анлайн-галасаванне ў суполцы «Наша мова».
Прызы:
1 месца — штатыў-трыножнік Star 61 153-3D;
2 месца — powerbank (партатыўны акумулятар) CANYON 10000 mAh;
3 месца — флэшка Smartbuy micro SDHC 16 Gb.