Адукацыя

А ты хочаш закахацца ў Польшчу?

Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў з Беларусі, якія зацікаўлены выездам ў Польшчу на зімовы семестр (кастрычнік 2016 – люты 2017)

Стыпендыя GFPS прапануе:

● 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;

● магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;

● магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;

● апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;

● удзел у трох семінарах – Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;

● стыпендыю памерам 1450 злотых;

● сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё!

Неабходны набор дакументаў:

● запоўненую анкету (http://gfps.pl/attachments/article/17/formularz%20wnioskowy.pdf);

● матывацыйны ліст на польскай;

● план побыту ў Польшчы на польскай мове;

● даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала;

● сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы.

Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе. Мы працягнулі прыём заявак да 31 сакавіка 2016! Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас: [email protected]

Пакінуць адказ