Моладзь

Жанчына і рынак працы

28 лютага ў межах праекту “Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы” ў супрацы з Лабараторыяй гендарных даследаванняў ECLAB адбудзецца публічная лекцыя Тамары Марцэнюк “Феміністычная крытыка гендарнай няроўнасці на рынку працы“.

Лакацыя – вуліца Фабрыцыуса, 4. Дакладны час – 17:00 28 лютага.

Гендарны кантракт працоўнай маці, які падтрымліваўся савецкай дзяржаўнай палітыкай, сфармаваў ілюзію роўнасці мужчынаў і жанчын. Будучы някепска інтэграванымі на рынку працы, жанчыны сутыкаліся з выклікамі выканання рэпрадуктыўнай працы.

Робячы ў лекцыі акцэнт на так званай прыватнай сферы, удзельнікі разгледзяць патэрналісцкую палітыку дзяржавы ў адносінах да жанчын (на прыкладзе Ўкраіны), асаблівасці гендарнай – вертыкальнай і гарызантальнай – сегрэгацыі рынку працы. Асобная ўвага будзе нададзеная рэсурсу часу (у феміністычным трактаванні Вэлеры Брайсан).

Таксама будуць разгледжаны “сакрэты” ці “рэцэпты” пераадолення гендарнай няроўнасці, пасля чаго прапануецца адказаць на пытанне: “Хто павінен выконваць у грамадстве рэпрадуктыўную працу?”

Пра лектарку

Tamara_Martseniuk_CVphotoТамара Марцэнюк – кандыдатка сацыялагічных навук, дацэнтка кафедры сацыялогіі Нацыянальнага ўніверсітэта “Кіева-Магілянская акадэмія” (Украіна), гендарная экспертка Міжнароднага цэнтра перспектыўных даследаванняў і Ўкраінскага Хельсінкскага саюза правоў чалавека. Публічная сацыялагіня. Сферы даследчых інтарэсаў: сацыялогія гендару, гендарныя адносіны і гендарная палітыка, сацыяльная няроўнасць і сацыяльныя праблемы; жаночыя, мужчынскія і ЛГБТ-рухі; разнастайнасць (diversity).

Уваход вольны.

Мерапрыемства ёсць у Facebook

Крыніца: adukacyja.info.

Пакінуць адказ