Categories: Моладзь

Жанчына і рынак працы

28 лютага ў межах праекту “Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы” ў супрацы з Лабараторыяй гендарных даследаванняў ECLAB адбудзецца публічная лекцыя Тамары Марцэнюк “Феміністычная крытыка гендарнай няроўнасці на рынку працы“.

Лакацыя – вуліца Фабрыцыуса, 4. Дакладны час – 17:00 28 лютага.

Гендарны кантракт працоўнай маці, які падтрымліваўся савецкай дзяржаўнай палітыкай, сфармаваў ілюзію роўнасці мужчынаў і жанчын. Будучы някепска інтэграванымі на рынку працы, жанчыны сутыкаліся з выклікамі выканання рэпрадуктыўнай працы.

Робячы ў лекцыі акцэнт на так званай прыватнай сферы, удзельнікі разгледзяць патэрналісцкую палітыку дзяржавы ў адносінах да жанчын (на прыкладзе Ўкраіны), асаблівасці гендарнай – вертыкальнай і гарызантальнай – сегрэгацыі рынку працы. Асобная ўвага будзе нададзеная рэсурсу часу (у феміністычным трактаванні Вэлеры Брайсан).

Таксама будуць разгледжаны “сакрэты” ці “рэцэпты” пераадолення гендарнай няроўнасці, пасля чаго прапануецца адказаць на пытанне: “Хто павінен выконваць у грамадстве рэпрадуктыўную працу?”

Пра лектарку

Тамара Марцэнюк – кандыдатка сацыялагічных навук, дацэнтка кафедры сацыялогіі Нацыянальнага ўніверсітэта “Кіева-Магілянская акадэмія” (Украіна), гендарная экспертка Міжнароднага цэнтра перспектыўных даследаванняў і Ўкраінскага Хельсінкскага саюза правоў чалавека. Публічная сацыялагіня. Сферы даследчых інтарэсаў: сацыялогія гендару, гендарныя адносіны і гендарная палітыка, сацыяльная няроўнасць і сацыяльныя праблемы; жаночыя, мужчынскія і ЛГБТ-рухі; разнастайнасць (diversity).

Уваход вольны.

Мерапрыемства ёсць у Facebook

Крыніца: adukacyja.info.

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

5 дней ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

4 тыдні ago