
Кампанія “Наша мова” пры падтрымцы АРР “Дзедзіч” запускае конкурс на самую вясёлую і арыгінальную карцінку з родным сюжэтам.
Дашліце на конкурс серыю малюнкаў (міні-комікс, мем, “фотажабу”) — і атрымайце шанец выйграць круты гаджэт!
Для ўдзелу не абавязкова быць дызайнерам і мець мастацкую адукацыю, можна выкарыстоўваць анлайн-генератары малюнкаў, мемаў і подпісаў (напрыклад http://1001mem.ru/create_comics)
Галоўнае — арыгінальная ідэя, звязаная з Берасцем, крэатыўны падыход і подпісы на беларускай мове. Абавязковая ўмова: дасланая на конкурс праца павінна складацца з не менш чым чатырох паслядоўных малюнкаў.
Усе дасланыя работы будуць апублікаваныя ў групе «Наша мова», пасля чаго журы адбярэ 5 фіналістаў, а анлайн-галасаванне вызначыць пераможцаў.
Дэдлайн: дасылайце гатовыя працы на электронны адрас [email protected] або ў групу Вконтакте да 18 сакавіка.
1 месца — powerbank (партатыўны акумулятар) HARPER PB-13201;
2 месца — партатыўная калонка SVEN PS-40BL;
3 месца — флэшка MicroSDHC 16Gb SmartBuy з адаптэрам.
Даведка:
Кампанія “Наша мова” распачала дзейнасць ў Берасці ў 2014 годзе. Яна прыцягнула вялікую колькасць актыўных удзельнікаў у свае крэатыўныя праекты. У 2015 годзе кампанія правяла шмат цікавых конкурсаў і мерапрыемстваў: стварэнне паштоўкі “З Днём горада, Брэст!”, шляхецкія танцы, конкурс “Сэлфі па-беларуску”, цыкл бясплатных экскурсій “Я быў тут” і інш. У 2016 годзе “Наша мова” пряцягнула радаваць добрымі справамі — праводзіць бясплатныя сустрэчы ў рамках праекта “Ёсць Размова”, відэаконкурс “Мае словы” і шматлікія розыгрышы сярод удзельнікаў.