26 сакавіка АРР “Дзедзіч” запрашае на публічную сустрэчу з менскім палітолагам Андрэем Ляховічам.
Удзельнікі бясплатнага мерапрыемства пачуюць прагнозы і даведаюцца, што адбываецца на беларускай палітычнай сцэне на сённяшні дзень. Абмяркуем галоўных герояў, вынікі прэзідэнцкіх выбараў, новыя пасылы і выклікі.
Ці адбылісь за апошні час нейкія станоўчыя змены? Якія сёння стасункі ў Беларусі з Расіяй, Кітаем і заходнімі краінамі? Прыходзьце і даведайцеся пра актуальныя і важныя палітычныя і сацыяналь-эканамічныя моманты. А таксама рыхтуйце свае пытанні, якія хваююць менавіта вас. Будзе цікава і пазнавальна!
А яшчэ арганізатары абяцаюць на сустрэчы сюрпрыз.
Хто: Андрэй Ляховіч, кіраўнік Цэнтра палітычнай адукацыі, выкладчык кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ.Аўтар шэрагу аналітычных работ, у тым ліку па пытаннях эвалюцыі палітычнай сістэмы, выбарчых кампаній і фарміравання палітычных элітаў у Беларусі.
Што:дыялог на тэму “Асноўныя тэндэнцыі ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі”.
Калі:26 сакавіка, субота, 18:00.
Дзе:Берасце, вул. Маякоўскага 46/1.
Уваход вольны!
Даведка:
“Ёсць Размова” — праект агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, у межах якога адбываюцца сустрэчы з цікавымі людзьмі (эканамістамі, гісторыкамі, падарожнікамі, літаратарамі, музыкантамі) і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і павышэнне ўзроўню грамадзянскай актыўнасці.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…