AIESEC запрашае да ўдзелу ў праграме міжнароднага валанцёрскага абмену Global Citizen.
Ты малады і актыўны студэнт або нядаўні выпускнік? Любіш вандраваць і жадаеш завесці шмат новых сяброў па ўсім свеце? Хочаш правесці час з карысцю і зрабіць свет лепш? Тады гэты праект менавіта для цябе!
Global Citizen – гэта валанцёрская праграма абмену, якая дае магчымасць развіць у сабе якасці і навыкі адказнага лідара, падарожнічаючы па свеце, заглыбляючыся ў сусветную культуру, удзельнічаючы ў сацыяльных праектах, накіраваных на стварэнне пазітыўнага ўнёску ў грамадства з дапамогай рашэння пэўных сацыяльных праблем (адукацыя, экалогія, ахова здароўя і г. д.).
Global Citizen – гэта:
- 6 тыдняў, напоўненых эмоцыямі і новымі ўражаннямі;
- выдатная магчымасць выйсці з зоны камфорту і паспрабаваць нешта новае;
- сяброўская атмасфера, шанец пазнаёміцца з культурай іншай краіны;
- практыка ангельскай мовы 24/7.
Як падацца?
Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна…
- запоўніць заяўку;
- выбраць праект;
- прайсці інтэрв’ю;
- запакаваць рэчы і рыхтавацца.
Дэдлайн – 29 траўня 2016 г.
Больш падрабязная інфармацыя ёсць тут.
Крыніца: adukacyja.info