Брытанская арганізацыя The Simon Community шукае валанцёраў з усяго свету, каб дапамагчы бяздомным Лондана.
Валанцёры будуць працаваць у адмысловым цэнтры і дапамагаць людзям, якія апынуліся без даху над галавой, знайсці дом і працу, а таксама падтрымліваць іх псіхалагічна.
Валанцёр будзе заняты поўны працоўны дзень. Жыццё і праца з бяздомнымі мае сваю спецыфіку, але гэта вельмі добры вопыт.
Нягледзячы на тое, што гэта добраахвотная праца, якая не аплочваецца, усе выдаткі на пражыванне (харчаванне, ежа, вандроўкі і г.д.) і ўсе рахункі за жыллё ў цэнтры Лондана кампенсуюцца. Добраахвотнікі маюць права на вольны час удалечыні ад сацяальнага цэнтру ў кватэрах, прадстаўленых толькі для іх. Усё, што ім трэба прынесці з сабой — ваш час і энергію.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – ад 19 гадоў;
- магчымасць пражыць 6 месяцаў у Брытаніі;
- зацікаўленасць працай з бяздомнымі людзьмі.
Праграма адкрыта для падачы заявак цягам усяго года.
Як падацца
Каб атрымаць аплікацыйную форму, неабходна даслаць ліст на адрас [email protected] з просьбай пра заяўку. Пасля запоўніць яе і чакаць сваёй неверагоднай магчымасці.
Падрабязнасці можна даведацца тут.
Паводле adukacyja.info