Адукацыя

Летняя школа для беларускіх выпускнікоў і студэнтаў

Запрашаем паспяховых беларускіх выпускнікоў ды неабыякавых студэнтаў на інтэнсіўны летні тыдзень навучання і абмену досведам у Літве.

9dedaa82-a021-42b1-bdc9-04e973ee82ed

Адукацыйныя відэа ды інтэрв’ю, самакіруемая адукацыя, сусветны досвед клубаў выпускнікоў і трэнінг па адукацыйным ментарстве, а таксама цікавая культурніцка-інтэграцыйная праграма – усё, што трэба для незабыўнага лета!

Калі: 10-16 ліпеня 2016

Дзе: Літва

У праграме школы:

  • Знаёмства з выбітнымі беларускімі выпускнікамі і перспектыўнымі студэнтамі
  • Медыя-трэнінг “Як узяць і даць выдатнае інтэрв’ю” (практыка ў парах і міні-групах)
  • Медыя-трэнінг па апрацоўцы і распаўсюду адукацыйных відэа
  • Навучальная сесія пра самакіруемую адукацыю (Self-directed learning)
  • Трэнінг па адукацыйным ментарстве і кансультаванні
  •  Знаёмства з сусветным досведам клубаў выпускнікоў (Alumni Clubs),  распрацоўка канцэпцыі беларускай супольнасці выпускнікоў і адукацыйнага ментарства

Каго чакаюць арганізатары: паспяховыя маладыя беларусы, выпускнікі беларускіх і замежных навучальных устаноў, гатовыя падзяліцца сваім досведам, а таксама беларускія студэнты, якія дбаюць пра сваё адукацыйнае ды прафесійнае развіццё.

Дзеля таго, каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна запоўніць невялікую заяўку, дзе выпускнікоў просяць падумаць над гісторыяй поспеху, якой яны маглі б падзяліцца, а студэнтаў – задумацца, з выпускнікамі якіх ВНУ, з якіх краінаў ці сфераў ім было б найцікавей пазнаёміцца.

Скрайні тэрмін падачы заявак 1 траўня 2016. Удзел у летняй школе бясплатны. Арганізатары аплочваюць пражыванне і харчаванне, а таксама аказваюць дапамогу ў атрыманні візы.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з Летняй школай, звяртайцеся на скрыню [email protected].

Праект ладзіцца камандай Адукацыя.Інфо сумесна з Фундацыяй імя Конрада Адэнаўэра ў Беларусі.

Пакінуць адказ