Адукацыя

Пачалася Прыёмная кампанія ЕГУ 2016 года

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) у Вільне пачынае Прыёмную кампанію, у межах якой аб’яўлены прыём электронных анкет абітурыентаў бакалаўрскіх праграм,які працягнецца да 18 чэрвеня. Прыём анкет на магістарскія праграмы ЕГУ адбываецца да 7 ліпеня.

IMG_5661

Абітурыенты бакалаўрскіх праграм, якія не здалі іспыты па эсэ і кампазіцыі, а таксама замежнай мове падчас Дзён адкрытых дзвярэй у ЕГУ, маюць магчымасць зрабіць гэта напрыканцы мая-напачатку чэрвеня ў цэнтры «Прапілеі» ў Мінску. Па выніках разгляду анкет абітурыентаў Прыёмная камісія прымае рашэнне аб запрашэнні абітурыента на сумоўе ў Вільні. Абітурыенты, якія паступаюць на магістарскія праграмы, мусяць таксама падрыхтаваць праект даследвання па абранаму навуковаму напрамку ў памеры да 4-5 старонак.

Важнай асаблівасцю Прыёмнай кампаніі 2016 г. з’яўляецца запуск на старонцы ЕГУ калькулятара рэйтынга абітурыента, мэта якога – дапамагчы абітурыентам бакалаўрскіх праграм падлічыць свой рэйтынг пры паступленні ў ЕГУ. Такім чынам, з дапамогай калькулятара рэйтынга кожны абітурыент мае магчымасць падлічыць, якія фінансавыя ўмовы навучання ва ўніверсітэце яму будуць прапанаваныя.

Дэталёвая інфармацыя аб паступленні ў ЕГУ знаходзіцца на спецыяльным раздзеле сайта ўніверсітэта.

У 2016 г. ЕГУ ажыццяўляе набор на бакалаўрскія праграмы «Візуальны дызайн і медыя», «Культурная спадчына і турызм», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», «Міжнароднае права і права Еўрапейская Саюза», а таксама на магістарскія праграмы «Культурныя даследванні», «Гістарычная і культурная спадчына» , «Публічная палітыка»,«Экзістэнцыйная псіхалогія», «Міжнароднае права і права Еўрапейскага Саюза».

Па пытаннях паступлення звяртайцеся на эл. адрасе recruitment @ ehu.lt , Skype: QuestionEHU альбо тэл. +37052639650.

Пакінуць адказ