Categories: Адукацыя

Літаратурны конкурс «Экслібрыс» шукае ўдзельнікаў

1 сакавіка 2016 года ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета мае імя Антона Луцкевіча і прысвечаны крытыцы і літаратуразнаўству.

Тэма конкурсу — “Сучасная беларуская літаратура XXI стагоддзя: імёны, тэндэнцыі, перспектывы (ад 2000 — па сёння)”.

Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі літаратуры, крытыкі і літаратурныя журналісты, якія пішуць на беларускай мове, ва ўзросце да 35 гадоў.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:

  • Літаратурная крытыка (артыкулы, рэцэнзіі, водгукі, эсэ, нарысы);
  • Літаратуразнаўства (навуковыя артыкулы, агляды).

Журы конкурсу: Ала Брадзіхіна, Леанід Галубовіч, Людміла Рублеўская, Ціхан Чарнякевіч, Ірына Шаўлякова.

Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc да 1 верасня 2016 года на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

За ходам конкурсу можна сачыць на сайце lit-bel.org

Darya

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

14 гадзін ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago