Categories: Адукацыя

Стажыроўка ў вельмі цэнтральным банку

Дэпартамент грашовага рынку і ліквіднасці ў галоўным аддзеле рынкавых аперацый Еўрапейскага цэнтральнага банка запрашае на стажыроўку студэнтаў, якія маюць ступень бакалаўра.

Абавязкі практыкантаў:

  • укладанне і абнаўленне справаздач па розных сегментах рынку;
  • падвядзенне вынікаў аб змяненнях на рынку;
  • дапамога экспертам з правядзеннем аналізу грашова-крэдытных аперацый, балансавай справаздачы Еўрасістэмы;
  • аналіз дадзеных, якія выкарыстоўваюцца для разліку базавых ставак грашовага рынку ў еўра;
  • падрыхтоўка справаздачаў і інструментаў маніторынгу.

Працягласць стажыроўкі – 6 месяцаў, але яе можна падоўжыць на 12 месяцаў. Гэта залежыць ад працы практыканта і арганізацыйных патрэбаў кандыдата.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець ступень бакалаўра альбо магістра ў сферы эканомікі, эканаметрыкі, статыстыкі, матэматыкі, фінансаў ці сумежных дысцыплін;
  • ведаць пра фінансавы рынак, рыначныя аперацыі, статыстыку ці праграмна-матэматычнае забяспечанне;
  • умець знаходзіць і аналізаваць дадзеныя з дапамогай Excel, Access, Stata, MATLAB ці аналагічных праграм для аналізу дадзеных;
  • добра валодаць ангельскай мовай ці адной з афіцыйных моваў ААН;
  • умець працаваць з Microsoft  (Word, Excel, Access, PowerPoint);
  • быць знаёмым з адной з праграмаў (ці больш) з наступнага шэрагу: Oracle SQL, VBA for MS Excel, Stata, MATLAB, Bloomberg and Thomson Reuters Eikon.

Усе ахвотныя могуць падаць заяўку да 13 чэрвеня.

Фінансавыя ўмовы

Практыкант будзе атрымоўваць 1 050 € штомесяц. Калі стажор скончыў хаця б 2 гады аспірантуры, яго стыпендыя будзе складаць 1 900 € на месяц.

Крыніца: adukacyja.info.

Darya

Recent Posts

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

2 дні ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

5 дней ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

5 дней ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

6 дней ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago

Манастыр Бернардзінак у Берасці. Што мы пра яго ведаем?

У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…

2 тыдні ago