Моладзь

Музыкальны фестываль WOODSTOСK Ukraine 2016

28-30 ліпеня каля Львова прайшоў пяты музыкальны фестываль Вудсток. Замак Свірж зноў апынуўся ў атмасферы міра, кахання і музыкі.

IMG_4680

Зміцер Пылыпіў паспрабаваў выказаць пачуцці, якія  перажываў падчас фэсту і якія засталіся пасля. Мне прыходзіць у голаву словы задавальненне і сапраўднае шчасце. Шчасце адчуваць сябе адной з кропляў, якія ператварыліся ў паток і шырока разліліся ўсмешкамі і абдымкамі. Спадзяюся, што мы былі блізка да таго ўзроўня пачуццяў, якія панавалі сярод людзей на Вудстоку 1969 года.

Але давайце я распавяду ўсе па парадку. Каб апынуцца на Вудстоку, наперадзе была дарога ад Берасця да Львова. Я вырашыў пераадоліць яе з дапамогай аўтаспына. Пачаўся шлях ад світанка і скончыўся ўжо пасля захода сонца. Можна сказаць, што гэты дзень быў пражыты і адчуты кожнай яго хвілінай. Праз зацягнуты час на дарогу не паспеў на апошні аўтобус ад Львова да Свіржа. Але жаданне прыняць удзел у першым дні фэста было нельга пераадоліць і таму разам з кампаніяй такіх жа спазніўшыхся мы ўзялі таксі да замка. Гэта здаецца раскошай, але на самой справе праз танныя цэны на паслугі таксі можна было такое сабе дазволіць.

IMG_4677

 

Па дарозе ў замак нас сустрэў дождж, які крыху падмачыў мяне падчас спроб знайсці ў цемры месца каб паставіць намет. Але ў гэты час на сцэне граў гурт О.Torvald, што даволі добра дапамагала. Урэшце паставіўшы намет я вырашыў пераапрануцца і пайсці на выступы гуроў на начной сцэне. Але дзень у дарозе мяне пераадоліў, я заснуў у намеце і першы дзень Вудстока для мяне быў скончаны.

IMG_4605

Другі дзень да пачатку працы вялікай сцэны я правеў гуляючы па наметовым лагеры і аколіцах замка Свірж. Было цікава зайсці на пляцоўкі, дзе штодня з ранку да вечара праводзіліся курсы па медытаціі і гатаванню веганскай ежы. Таксама былі розныя забаўкі накшталт турніра па армрэслінгу, шлэфмобу з абсыпаннем краскамі холі. У двары замку ўдзень праводзіліся лекцыі з пісьменнікамі і падарожнікамі, аўтограф-сесіі з гуртамі. Спякотнае надвор’е дапамагаў перажыць вадаем, які знаходзіўся пад замкавым валам.

Выступ гуртоў на другі дзень фэста на вялікай сцэне распачаўся з CHERRY-MERRY із Мікалаева, якія граюць бадзёры інды рок і гранж.

Наступным быў гурт з Хмельніцкага БЕЗОДНЯ. Хлопцы граюць альтернатыўны рок з файнымі тэкстамі, якія даўно паразбіралі на цытаты. Фанаты з Хмельніцка ўвесь выступ падтрымлівалі ўлюбенцаў і доўга яшчэ не адпускалі іх пасля выступа, бяручы аўтографы і робячы фотаздымкі.

Потым выступаў малады гурт з Кіева INDYTRONICS. Хлопцы ўпершыню паехалі ў летні тур па гарадам Кіева і выступ на Вудстоку быў апошнім у спісе тура. Граюць інды і псіхадэлік-рок.

Гурт Безодня 2

Гурт ARLETT выступаў з першым сваім аднайменным альбомам, якія музыкі выпусцілі ў гэтым годзе і які быў вельмі добра прыняты слухачамі.

Пасля быў выступ індырокераў з гурта КІМНАТА ГРЕТХЕН, якія гралі песні старыя песні і песні з мінулагоднега іх альбома “Науковий Атеїзм”. Апісанне альбома: “третій студійний альбом…, в якому відчувається дух часу та вібрації епохи. Соцреалізм, замішаний на високій поезії, помножений на потужний пост-гранж та цікаві саунд-експерименти”.

Гурт КІМНАТА ГРЕТХЕН

Выступ луцкага гурта ФІОЛЕТ пэўна запомніцца ўсім – слухачам і самім выканаўцам. Хлопцы пад час выступу здымалі кліп і пэўна таму выклаліся на сто адсоткаў. Такога шалёнага драйва ад Сяргея Мартынюка я не чакаў. Зараз гурт эксперэментуе з стылем і таму былі спеты пару старых песень у новай аранжыроўцы. Таксама выканаўцы падзяліліся навінай, што плануюць выпусціць увосені міні-альбом з песнямі на вершы ўкраінскіх паэтаў а пасля і міні-альбом з новымі песнямі ФІОЛЕТ. Што ж, чакаем на новыя ўражанні

Выступ ФІОЛЕТ добра падрыхтаваў публіку і таму ДАЙ ДАРОГУ не заставалася нічога іншага, як давесці градус выступу да кіпення. Берасцейскі гурт парадаваў фанатаў, то бок мяне, выкананнем старых песень, сярод ніх “Клептоманы”, “Д.С.П.Г.” і легендарная “Прыгай в коляску”.

Выступ гурта Дай дарогу 5

І на прыканцы другога дня выступаў гурт СКРЯБІН. Выступ іх быў доўгачаканы, ужо пад час аўтограф-сесіі па колькасці людзей было бачна, што іх любяць. Гурт нават пасля сваёй страты падтрымлівае высокі ўзровень выступу і ўсімі сіламі намагаецца не падвесці армію фанатаў Кузьмы Скрябіна. Пасля сканчэння працы вялікай сцэны да ранку працягваліся выступы на малой сцэне для маладых гуртоў. Таксама ўночы праводзіліся кінапрагляды і выступы на акустычнай сцэне. Такім чынам часу на сон проста не было.

Але ж сонца на другі для мяне і трэці для Вудстока дзень ўстала і доўга спаць у намеце было небяспечна для жыцця, бо тэмпература падымалась па экспаненце і ў дзесяць гадзін раніцы была як ў фінскай лазне. Яшчэ на другі дзень на Вудсток завезлі фарбы холі, таму на трэці ўсе дамовіліся правесці невялікі холі-фэст.

IMG_5055

 

Так забаўляючы сябе, усе дачакаліся вечара і пачатку выступаў на вялікай сцэне. Першымі выступалі бадзерыя ўжгародцы з гурта ТРИСТАВІСІМ, якія прывезлі з сабой сапраўдную варошскую тусу (менавіта так называецца іх летні тур). Пасля выбуховых хлопцаў на сцэну выйшла PAWA, якая падарыла сапраўднае свята беларускага фолка ў цікавым стылі выканання. Бальзамам на душу стаў іх кавер на песню Engel гурта Rammstein. Слухачы падтрымлівалі гурт, чуліся заклікі “Жыве Беларусь”. Наступнымі был гурт з усходняй Украіны – FONTALIZA. Хлопцы граюць файны інды рок і гранж. Вялікі ўплыў на іх дзейнасць зрабіла творцасць гурта Nirvana, не дарма ў іх есць цэлы шэраг кавераў на песні вышэйназваннага гурта.

Выступ гурта PAWA 2

 

Еўрапейскую якасць музыкі паказаў гурт The Dues, які прыехаў ажно з Швейцарыі. Пасля быў цёплы і як заўжды незабыўны выступ гурта з Кіева Bahroma. Пелі і танчылі ўсе ў радыўсе чутнасці іх музыкі. Але на іх выступе ласкі скончыліся і пад канец Вудсток набраў моц. Так драйв і гук падараў гурт DETACH. Яны запалілі ва ўсіх сэнсах, асабліва калі ў саліста пачаліся дыміцца валасы на галаве пад час эпічнага выступу з фаерам у руцэ. Наступным быў гурт Wild Pig з Варшавы. Музыкі паказалі моладзі старую школу рока і адрыў па польскі з півам і каньяком у руках. Піва літаральна лілося ручаём з рта гітарыста гурта.

Выступ гурта Wild Pig

Напрыканцы Вудсток прызапасіў цяжкую артылерыю – на сцэну выйшлі хлопцы гурта. MORPHINE SUFFERING. Гэта была апошняя кропка для ўсіх. Выканаўцы зрабілі ўсе, каб на танцпляцы не залішылася жывога месца. Пот, клубы пара, якія падымаюцца ад разагрэтых цел. Гэта быў канец і пачатак. Катарсіс быў атрыманы. Ногі, рукі цэлы – таму ўсе шчаслівы. Галава яшчэ доўга не ачуняе, але ёй не ў першы раз.

Выступ гурта PAWA 2 (1)

Пасля яшчэ быў выступ на акустычнай сцэне гурта PAWA, кінапрагляд, на якім я вельмі смачна спаў, загарнуўшыся ў спальнік.У нядзелю было развітанне з Свіржам, шпацыр па любімаму Львову і шлях даўжынёй у дванаццаць гадзін дызель-цягнікамі дадому ў Берасце. Берасце сустрэла праліўным дажджом і гэта было добра, гэта крыху аблегчыла сум па перажытаму за гэтыя дні.

 

П.С. Вудсток – у гэтым годзе Вудсток апошні раз праводзіўся ў Свіржскім замку. У наступным годзе нам абяцалі яшчэ большы маштаб Вудстока ў Гарадку, які таксама недалёка ад Львова. Я веру, што ўсе атрымаецца, бо яго арганізуюць неабыякавыя людзі.

 

Пакінуць адказ