Праграма фестывалю міфалогіі “У госці да Лепельскага Цмока” 21 жніўня.
Музычны алімп
12.00-12.20 афіцыйнае адкрыццё
12.20-13.00 прэзентацыі калектываў краін – ўдзельніц фестывалю
13.00-14.00 “Чароўныя арэлі” – галаканцэрт юных талентаў(Беларусь, Латвія)
14.00-15.00 “Латгальскія матывы” – вакальны гурт, Латвія
15.00-16.00 “З любоўю…” спявае беларускі бард Алесь Камоцкі, г. Мінск
16.00-17.00 музычна-вакальны гурт “ROSY”, Беларусь
17.00-18.00 этна-рок “Рокаш”, Беларусь
18.00-19.00 музычны гурт “Рэха”, Беларусь
19.00-20.00 этна-гурт “Рэлікт”, Беларусь
20.00-21.00 этна-гурт “Вурай”, Беларусь
21.00-22.00 музычны гурт этна-мадэрн сюррэалістаў “На Гуаль”, Беларусь.
Танцавальная лагчына
12.30-14.00 “Пад гукі міфічнай ліры…” для аматараў народнай песні спеўны сход вядзе музыка, кіраўнік этна-гурта “Вурай” Сяржук Доўгушаў
14.00-15.00 “Спяваем Цмока”, фальклорны гурт “Незабудкі”, Чаускі раён, Беларусь
15.00-16.00 “Спяваем і танчым па беларуску”, гурт народнай песні “Землякі”, Чаускі раён, Беларусь
16.00 “Сяброўскі карагод” – вучым танцы краін-удзельнініц фестывалю.
Даліна майстроў
12.30-18.00 майстар-класы, выстава-продаж вырабаў майстроў і рамеснікаў Беларусі, Латвіі, Літвы.
Кулінарны востраў
12.30-18.00 кулінарныя шэдэўры, вырабы народнай кухні і майстар-класы дэманструюць прафесійныя кулінары, падвор’і, увішныя гаспадары краін-удзельніц фестывалю
Дзіцячы пагорак
З 12.30
запрашае дзетак усіх узростаў узяць удзел у забаўляльнай выставе – віктарыне “Дзе жывуць міфічныя персанажы?”
А для самых маленькіх кампанія “Будзьма беларусамі!” прадставіць лялечны тэатр “Лямцавая батлейка” са спектаклямі “Мама Му чытае і прыбірае”, “Мама Му ў басейне” .
Турыстычнае узбярэжжа
“Адпачынак на Бацькаўшчыне”, прэзентацыя аздараўленча-курортных устаноў і санаторыяў Беларусі
Магічны яр
З 12.30
* “Розгары” – абрадавае дзеянне з русалкамі, г.Чашнікі, Беларусь
* “Традыцыі краіны Дракона”, Кітайская Народная Рэспубліка
* “Традыцыйная культура індусаў”, Індыя
* “Гуляюць Цмокі” – анімацыйная праграма баскетбольнага клуба Цмокі, Беларусь
* “Магія СПОЧАН”, Японія
* “Старажытныя практыкі стасункаў з духамі прыроды “, белы маг Уладзімір Долін, Масква
Раённы выканаўчы камітэт, зала паседжанняў
для прадстаўнікоў сферы турызму і прэсы “Свабодны мікрафон” – пытанні, меркавані, рашэнні.
Увага! Падчас фэсту у Вас ёсць унікальная магчымасць зрабіць сэлфі з Цмокам, заказаць мастакам партрэт з Цмокам або замест яго.