Моладзь

Адкрыта рэгістрацыя на РАДА ФОРУМ 2016

Рэспубліканскае моладзевае грамадскае аб’яднанне «Нэкст Стоп – Нью Лайф» і Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» (Вільнюс, Літва) запрашаюць прадстаўнікоў моладзевага сектара Беларусі і іншыя зацікаўленыя бакі да ўдзелу ў РАДА ФОРУМ 2016 «Дыялог пра моладзь і моладзевую палітыку ў Беларусі». Мерапрыемства адбудзецца 17-18 верасня ў г. Мінск.

logo

РАДА ФОРУМ – гэта двухдзённая канферэнцыя па пытаннях моладзі, становішчы моладзі і моладзевай палітыкі ў Беларусі. Мерапрыемства адкрыта для ўсіх зацікаўленых бакоў моладзевага сектара Беларусі з перспектывай абмену ведамі пра бягучыя патрэбы, праблемы, становішча моладзі ў Беларусі і адпаведныя неабходныя змены і захфады ў галіне моладзевай палітыкі дзеля вырашэння гэтых праблем.

 

Праграма РАДА ФОРУМА будзе ўключаць у сябе сэсіі, якія тычацца:

  • Міжнародных перспектыў для моладзі і моладзевай палітыкі;
  • Актуальных дадзеных пра становішча моладзі ў Беларусі;
  • Сучаснага становішча моладзевага сектара ў Беларусі;
  • Сумесных праблем і прыярытэтаў зацікаўленых бакоў моладзевага сектара;
  • Сумесных спосабаў рэагавання на існуючыя сітуацыі/праблемы.

 

РАДА ФОРУМ:

  • створыць платформу для дыялогу, дэбатаў, абмену ведамі, узаемнага навучання, камунікацыі і супрацоўніцтва для больш за 60 прадстаўнікоў беларускага моладзевага сектара;
  • дапаможа вызначыць і вывучыць міжнародныя і нацыянальныя прыклады лепшых практык у сферы ўдзелу моладзі і моладзевай палітыкі;
  • паспрыяе развіццю патэнцыялу моладзевага сектара Беларусі дзеля прасоўвання ім сваіх інтарэсаў;
  • надасць стымул суб’ектам моладзевага сектара для супрацоўніцтва па дасягненні сумесных мэтаў.

 

Для ўдзелу ў РАДА ФОРУМ неабходна папярэдне зарэгістравацца. Рэгістрацыя адкрыта да 7 верасня 2016 г. Арганізатары паведамяць пра вынікі адбору не пазней за 13 верасня 2016 г. Падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства можна атрымаць на сайце forum.rada.fm.

 

 

Для атрымання дадатковай інфармацыі пра РАДА ФОРУМ можна звяртацца на пошту [email protected] ці па тэлефоне ‎+375292272089 (Вольга).

 

Пакінуць адказ