Медыя

Цiкавосткi ад лепшых: сустрэча з прадстаўнікамі VICE News і The New York Times

Прэс-клуб Беларусь 2 верасня 2016 года ў Мінску ладзіць сустрэчу з адным з заснавальнікаў і ідэйным натхняльнікам медыяканала VICE News (ЗША) Сайманам Астроўскім і палітычным аглядальнікам выдання The New York Times і карэспандэнтам Politico Europe Дэвідам Гершэнгорнам.

Мэта лекцый – знаёмства прадстаўнікоў беларускай медыясупольнасці з лепшымі міжнароднымі практыкамі. Пачатак – а 18-й гадзіне. Удзел – па анлайн-рэгістрацыі.

Simon OstrovskyСайман Астроўскі (VICE News) распавядзе, як выкарыстоўваць пляцоўку YouTube і ў рэкордны тэрмін зрабіць вядучае медыя, здымаць рэпартажы для аўдыторыі лічбавай эпохі. Спадар Астроўскі займаецца журналістыкай расследавання, супрацоўнічал з BBC, Al Jazeera English, агенцтвам France-Presse.

Дэвід Гершэнгорн DavidG дасведчаны палітычны карэспандэнт, асвятляў выбарчыя кампаніі ў Злучаных Штатах і па-за іх межамі. Журналіст распавядзе, як працягнуць аўдыторыю да кандыдатаў і зацікавіць іх праграмамі, калі палітыкі не валодаюць правакацыйнай харызмай Дональда Трампа. Спадар Гершэнгорн асвятляў падзеі ў Расіі і Ўкраіне, з’яўляецца карэспандэнтам брусельскага офіса медыявыдання Politico Europe.

Пачатак сустрэчы – а 18-й гадзіне. Удзел – па анлайн-рэгістрацыі. Падрабязнасці – тут.

Крынiца: by.odb-office.eu.

 

Пакінуць адказ