Прэс-клуб Беларусь 2 верасня 2016 года ў Мінску ладзіць сустрэчу з адным з заснавальнікаў і ідэйным натхняльнікам медыяканала VICE News (ЗША) Сайманам Астроўскім і палітычным аглядальнікам выдання The New York Times і карэспандэнтам Politico Europe Дэвідам Гершэнгорнам.
Мэта лекцый – знаёмства прадстаўнікоў беларускай медыясупольнасці з лепшымі міжнароднымі практыкамі. Пачатак – а 18-й гадзіне. Удзел – па анлайн-рэгістрацыі.
Сайман Астроўскі (VICE News) распавядзе, як выкарыстоўваць пляцоўку YouTube і ў рэкордны тэрмін зрабіць вядучае медыя, здымаць рэпартажы для аўдыторыі лічбавай эпохі. Спадар Астроўскі займаецца журналістыкай расследавання, супрацоўнічал з BBC, Al Jazeera English, агенцтвам France-Presse.
Дэвід Гершэнгорн – дасведчаны палітычны карэспандэнт, асвятляў выбарчыя кампаніі ў Злучаных Штатах і па-за іх межамі. Журналіст распавядзе, як працягнуць аўдыторыю да кандыдатаў і зацікавіць іх праграмамі, калі палітыкі не валодаюць правакацыйнай харызмай Дональда Трампа. Спадар Гершэнгорн асвятляў падзеі ў Расіі і Ўкраіне, з’яўляецца карэспандэнтам брусельскага офіса медыявыдання Politico Europe.
Пачатак сустрэчы – а 18-й гадзіне. Удзел – па анлайн-рэгістрацыі. Падрабязнасці – тут.
Крынiца: by.odb-office.eu.