DzeЦікава & Ко

Берасцейскія вуліцы ўпрыгожылі радкамі з твораў беларускіх класікаў

Акцыя «Пешаходныя вершы» адбылася ў пятніцу 23 верасня на скрыжаванні вуліц Гогаля і Савецкай.

Удзельнікі напісалі мелам урыўкі з вершаў Янкі Купалы, Рыгора Барадуліна, Якуба Коласа. «Мы хацелі зацікавіць моладзь беларускай літературай і культурай. Каб у іх склалася меркаванне, што беларуская культура не горш, чым замежная», – расказала «БГ» аўтар ідэі Наталля Матвійчук.

По яе словах, удзельнікі выбіралі вершы, якія максімальна актуальныя сёння. «Пра тое, што людзі павінны памятаць свою Бацькаўшчыну, быць патрыётамі. Павінны задумацца аб тым, што сапраўды важна ў жыцці», – удакладніла суразмоўніца «БГ».

Акцыя адбылася ў рамках праекта «Біржа ідэй», які ладзіць агенства рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч». Па правілах, берасцейцы штотыдзень падаюць арганізатам ідэі па добраўпарадкаванні горада. Лепшую ідэю вызначаюць шляхам галасавання. Пераможца атрымлівае сродкі на рэалізацыю задуманага і дапамогу ментараў.

Удзельніцы напісалі мелам урыўкі з вершаў Янкі Купалы, Рыгора Барадуліна, Якуба Коласа

Удзельніцы напісалі мелам урыўкі з вершаў Янкі Купалы, Рыгора Барадуліна, Якуба Коласа

Пакінуць адказ