Categories: Медыя

Уводны курс у канцэпцыю “Глыбінны антыфашызм” і выстава “СалідАРТнасць”

Калі Вы жывеце ў Брэсце, Вам проста неабходна пагаварыць з намі пра глыбінны антыфашызм менавіта зараз. Запрашаем Вас на сумесны семінар Моладзевай Праваабарончай Групы-Беларусь і праваабарончай ініцыятывы “Human Constanta” 17 кастрычніка ў Брэсце.

 

Напэўна, Вы лічыце, што тэма фашызму зусім не тычыцца сучаснага беларуса, які жывем у мірны час у сваім мірным горадзе. Але ўсё далёка не так проста. Сёння менавіта ў Брэсце знаходзяцца некалькі тысяч бежанцаў з Чачні, якія вымушаныя заставацца тут на месяцы, таму што Польшча не прымае іх у сябе. Напэўна, Вы чулі пра гэта і бачыце гэтых людзей у сваім родным горадзе. Што Вы адчуваеце, сустракаючыся з імі?

Мы вельмі рады, калі ў Вас не ўзнікае грэбавання і адчування дыскамфорту пры сутыкненні з прадстаўнікамі іншых меншасцяў. Аднак часцяком менавіта агрэсіўная рэакцыя характэрна для многіх іншых людзей, якіх ні ў якім разе нельга назваць дрэннымі. Чаму так адбываецца? Чым лічым такія рэакцыі небяспечнымі? І чаму з гэтым вельмі важна працаваць кожнаму з нас?

Пра што гаворка? Якая агрэсія ў адносінах да іншых? Які фашызм? Звычайны. Мы прапануем Вам пагаварыць пра з’яву, якую ўжо даўно не варта асацыяваць толькі з Германіяй, пачаткам ХХ стагоддзя і Халакостам.

Мы прапануем Вам прыйсці на сустрэчу і пагутарыць не толькі з намі, але і з самім сабой.

 

Запрашаем на ўводны курс у канцэпцыю “Глыбінны антыфашызм”. Брэст. 17 кастрычніка (панядзелак). Пачатак а 19:00.

Акрамя гэтага, у рамках дадзенага семінара будзе прадстаўленая выстава, падрыхтаваная Моладзевай Праваабарончай Групай-Беларусь (Беларусь-МПГ). Працы, якія Вы ўбачыце, распавядуць Вам пра тое, што правы чалавека – пра кожнага з нас, а арт-мова – той інструмент, які нават без спецыяльных навыкаў дапамагае трансляваць нешта важнае. І не абавязкова быць прызнаным мастаком, каб змяняць свет вакол. Тэмы адукацыі, самаразвіцця, недыскрымінацыі, салідарнасці, міратворчасці і імкнення да справядлівасці сталі ключавымі кропкамі адліку творчага імпульсу.

Мы вельмі чакаем Вас на нашым мерапрыемстве. Спадзяемся, Вы зацікавіліся і ўжо гатовыя запоўніць анкету ўдзельніка да 15 га кастрычніка (уключна).

Калі? 17 кастрычніка (панядзелак).

У колькі? 19.00.

Дзе? Брэст, Прастора КХ (адрас прышлем пасля запаўнення анкеты).

Таксама прапануем Вам далучыцца да кампаніі па збору цёплых рэчаў для ўцекачоў, якія зараз знаходзяцца ў Брэсце і праводзяць шмат часу ў халодным будынку вакзала. Прыносьце вопратку (кофты, курткі, абутак) прама на семінар і мы абавязкова ўсё перададзім тым, хто вельмі мае патрэбу ў гэтых цёплых рэчах.

Да сувязі і сустрэчы!

Darya

Recent Posts

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

2 дні ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

5 дней ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

5 дней ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

6 дней ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago

Манастыр Бернардзінак у Берасці. Што мы пра яго ведаем?

У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…

2 тыдні ago