На інтэрнэт-пляцоўцы petitions.by абвешчаны збор подпісаў пад зваротам да ўладаў з просьбай аднавіць святыню на галоўнай плошчы сталіцы Палесся.
Касцёл Святога Станіслава быў пабудаваны ў Пінску ў 1635 годзе і быў узарваны па загадзе савецкіх чыноўнікаў у 1956 годзе. Многія пінчукі шкадуюць пра страту такога значнага помніка архітэктуры, таму і была створана гэтая петыцыя.
Пасля збору неабходнай колькасці подпісаў будзе складзены зварот, які накіруюць у Міністэрства культуры Беларусі і Брэсцкі аблвыканкам.