Хочаш акунуцца ў атмасферу сапраўднага студэнцтва? Разбавіць вучэбныя будні яркімі ўражаннямі і новымі ведамі і пераканацца, што быць студэнтам – гэта крута? Тады ты прыйшоў па адрасу!
“Тыдзень студэнта” праводзіцца з нагоды святкавання Міжнароднага дня студэнта для кожнага асобна і для ўсяго студэнцтва ў цэлым! 17 лістапада – гэта не адзіны дзень у годзе, калі моладзь узгадвае, што яны студэнты. У гэтага дня ёсць свая гісторыя і яе не варта забываць.
З 11 па 17 лістапада мерапрыемствы, якія ладзіць ЦРСИ | Центр развития студенческих инициатив – гэта шанец не толькі павесяліцца, але і убачыць магчымасці самаразвіцця.
Анонс мерапрыемстваў :
12 лістапада, 16.00 – Лекцыя “Балонскі працэсс для Беларусі” ад Уладзіміра Дунаева (YOUTH CENTER FIALTA | ФИАЛЬТА).
Наша краіна далучылася да Балонскага працэса больш за год таму, а мы ўсё яшчэ не можам абіраць рэктара і прадметы, якія хочам вывучаць. Студэнцкае самакіраванне арганізоўвае канцэрты, але не вырашае праблем студэнтаў і не бароніць іх правы. “Куды мы ідзем” і “што рабіць” раскажа эксперт Уладзімір Дунаеў.
На лекцыі будуць раскрыты асноўныя этапы развіцця Балонскага працэсу, яго асаблівасці і роля ў еўрапейскай культуры, а таксама лектар адкажа на твае пытанні.
Рэгістрацыя па спасылцы: https://vk.cc/5NzD8m
13 лістапада, 18.00 – Лекцыя “Як студэнты змянілі свет” ад Яўгена Міхасюка (ЦЭХ).
Студэнцтва заўсёды было той супольнасцю, якая падштурхоўвала грамадства наперад да развіцця. Падчас лекцыі вы даведаецеся пра галоўныя падзеі XX ды XXI стагоддзя, якія змянілі не толькі студэнтаў але і свет. А таксама зразумееце, што такое сапраўдны студэнцкі рух і як ён можа паўплываць на культуру, палітыку ды адукацыю.
Рэгістрацыя па спасылцы: https://goo.gl/4Ew3oh
15 лістапада, 18.00 – Лекцыя “Даступнасць вышэйшай адукацыі для людзей з інваліднасьцю” ад Сяргея Драздоўскага (Imaguru: Бизнес-Клуб/Startup Hub, заля Global).
Інклюзіўнасць – гэта не толькі пандусы, гэта новы падыход да арганізацыі працы ўніверсітэтаў, новая сістэма каштоўнасцяў для выкладчыкаў і студэнтаў. І грошы далёка не такая вялікая праблема, як стэрэатыпнае мысленне акадэмічнай супольнасці.
Сяргей Драздоўскі з Офісу па правах людзей з інваліднасцю раскажа пра тое, наколькі беларускія ВНУ прыстасаваныя для студэнтаў з асаблівасцямі, і што на самай справе перашкаджае інклюзіі ў нашым грамадстве.
Рэгістрацыя па спасылцы: https://vk.cc/5NzD8m
16 лістапада, 16.00 – LARP-гульня “Льготы для студэнтаў” (YOUTH CENTER FIALTA | ФИАЛЬТА).
Сярэдні памер стыпендыі беларускага студэнта – каля 65 BYN. Гэта няшмат, затое іншагароднія студэнты могуць разлічваць на недарагое жыццё ў інтэрнаце, апроч таго, існуюць зніжкі на ўваход у музеі і ільготныя ўмовы крэдытавання.Камусьці здасца смешным, але для многіх гэта значны ўнёсак у штомесячны бюджэт, і мы прапануем пагаварыць пра гэта па-сумленнаму!Гарачае абмеркаванне і цяжкі маральны выбар, дыскусія і пошук кансенсусу – гэта атмасфера ролевай гульні “Студэнцкія ільготы”. Кожны ўдзельнік атрымае апісанне свайго персанажа, а ўсёй групе давядзецца прыняць рашэнне: якія ільготы важней за іншыя?
Рэгістрацыя па спасылцы: https://vk.cc/5NzD8m
16 лістапада, 18.00 – Лекцыя “Акадэмічная мабільнасць і інтэрнацыяналізацыя вышэйшай школы” ад Валянціна Церашковіча (YOUTH CENTER FIALTA | ФИАЛЬТА).
Па нормах Балонскага працэсу, кожны пяты студэнт мусіць карыстацца магчымасцямі акадэмічнай мабільнасці. Колькі такіх зараз у Беларусі і што замінае гэтай лічбе расці? Разважаем з экспертам Грамадскага Балонскага камітэту Валянцінам Церашковічам.
Рэгістрацыя па спаслылцы: https://vk.cc/5NzD8m