Медыя

Чытанка для дашкалят з’явілася ў крамах

Набліжаюцца Каляды і Новы год, а гэта значыць, што маленькія беларусы чакаюць падарункаў! А найлепшы падарунак – гэта кніга, асабліва на 500 гадоў беларускага друку. Менавіта таму культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Саюз беларускіх пісьменнікаў выдалі зборнік вершаў і казак “Чытанка для маленькіх”.

vokladka2

У кнізе змешчаныя і аўтарскія творы, і народныя. У Чытанцы вы знойдзеце добра вядомыя “Каток – залаты лабок”, “Пшанічны каласок”, “Рукавічку”, а яшчэ аўтарскія казкі Янкі Брыля “Жыў-быў вожык”, “Страшная казка пра страшнага звера” Івана Бурсава ды іншыя творы. Таксама ў чытанцы надрукаваныя дзіцячыя вершы беларускіх аўтараў!

kazki

На старонках кнігі ёсць вершы класікаў беларускай літаратуры Ларысы Геніюш, Артура Вольскага, Янкі Журбы, Васіля Віткі, Рыгора Барадуліна і іншых. Ёсць там і вершы і сучасных аўтараў: Дануты Бічэль-Загнетавай, Паўла Марціновіча, Андрэя Хадановіча, Сержука Сокалава-Воюша, Анатоля Івашчанкі і  Веры Бурлак.

Кніга багатая на ілюстрацыі, якія зрабіла мастачка Дар’я Мандзік, вядомая чытачам сваім праектам “Не маўчы па-беларуску!”, рэалізаваным разам з кампаніяй “Будзьма беларусамі!”.

viershy

 

“Чытанка для маленькіх” – гэта выдатны калядны падарунак для дзяцей дашкольнага ўзросту.

Вучым родную мову з маленства!

Набыць Чытанку можна ў наступных мінскіх крамах:

  • “Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72;
  • “Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2;
  • “Веды”, вул. К.Маркса, 36;
  • Светач, пр-т Пераможцаў, 11;
  • “Цэнтральная кнігарня”, пр-т Незалежнасці, 19;
  • “Кнігі & кніжачкі”, пр-т Незалежнасці, 14;
  • Кніжны кірмаш “Свет кніг”, вул. Купалы, 27;
  • “Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9;
  • А таксама ў інтэрнэт-кнігарні knihi.by.

Пакінуць адказ