Культура

Што паказаць сябрам з Мінска: топ 12 месцаў ў Брэсце

Мабыць кожны бересцеец сутыкаўся з пытаннем: “Што паказаць сябрам, якія прыязджаюць у госці?”. Каб не ламаць сабе галаву ў складанні маршрута – прапануем скарыстацца нашай падборкай.

Алея ліхтароў

Алея кованых ліхтароў носіць імя пісьменніка Мікалая Гогаля. Гэтае імя было прысвоена ёй у пачатку 20 стагоддзя, а праз 100 гадоў, у 2013 на ёй была адкрыта  алея ліхтароў.

Падставай для ліхтара служаць скульптурныя кампазіцыі з металу. І кожная з іх унікальная. Наш топ ліхтароў – “Нос”, “Маленькі прынц”, “Хама Брут з лятучымі мышамі з Гогалеўскага “Вія”. Усяго на алеі 35 ліхтароў.

Набярэжная Францыска Скарыны

Кажуць, зараз гэта адна самых прыгожых набярэжных у Беларусі. Тут можна палавіць рыбу, пакарміць лебедзяў (не хлебам!), пасядзець на зручных лаўках, адправіць папяровыя караблікі з прычала, ці адправіцца на цеплаходзе “Гродна” у невялічкае падарожжа. Але апошняе – толькі летам і восенню.

На Набярэжнай ёсць вулічныя трэнажоры для заняткаў спорту, сонечны гадзіннік з цыферблатам-будынкамі, два фантаны і арт-аб’ект “Мова”. “Мова” з’явілася ў рамках ініцыятывы “Веліч роднай мовы”. Для тых хто завітае ў горад вясной ці летам – пашанцуе больш, бо яны змогуць пабачыць сад бесперапыннага цвіцення, які быў закладзены на набярэжнай у рамках 1000-годдзя горада.

Зімовы сад

Лічым гэтае месца асаблівым. Бо яно не толькі прыгожае звонку, але вельмі ўтульнае і цікавае ўнутры. Перавагай гэтага месца з’яўляецца тое, што яно гарманічна сумяшчае ў сабе вучэбную аўдыторыю і экскурсійную аранжарэю.

Акрамя батанічных экспазіцый у “Зімовым садзе” ёсць акварыўмы з рыбкамі і некалькі відаў птушак. А з раслін тут вырошчваюць больш за 240 найменняў раслін. Калі сплануеце быць тут, то пабачыце самую вялікую на планеце траву-банан, а яшчэ самыя старажытныя расліны, якія складаюць вялікую калекцыю.

Гараскі сад

Гісторыя гарадскога саду на скрыжаванні кветкавага бульвара (цяпер вуліца Леніна) і вуліцы Шашэйнай (цяпер праспект Машэрава) пачыналася ў далёкім 1835 годзе.

Гарадскі сад быў вельмі разнастайны па складу дрэў, кустоў і кветак. Яго паветра пахла водарамі акацый, бэзу, язміну, півонь і дзікіх руж. А зараз гэта ўтульнае месца для шпацыру, адпачынку на лавах і правядзення пікнікоў з сябрамі. У садзе можна знайсці абноўленую воданапорную вежу – адно з самых старых пабудоў у горадзе.

Эка-сцяжана ўздоўж Мухаўца

“Сцежка здароўя” (на карце Яндэкса “Дарога жыцця”) – гэта 2,5 кіламетраў грунтовай дарогі ўздоўж паўднёвага берага Мухаўца ад Брэсцкай крэпасці і да моста па бульвары Шаўчэнкі.

На маршруце можна даведацца, дзе пачынаецца Балтыйскае мора, як патрапіць у фільм жахаў прама на сцежцы, дзе жыве мурашыны леў і як стаць экалагічна-дружалюбным чалавекам. На працягу 2,5 кіламетраў устаноўлены стэнды, якія распавядаюць аб мясцовай флоры і фаўне, а таксама аб сучасных экалагічных праблемах.

Вуліца Леванеўскага

Калі жадаеце на свае вочы ўбачыць старадаўнюю польскую забудову – вам дакладна на вуліцу Леванеўскага. Гэтая вуліца размешчана ў цэнтральнай частцы, даўжынёй каля 500 метраў – ад вуліцы Леніна да Парку культуры і адпачынку.

Адным з характэрных будынкаў з уваходам з калонамі (у такім стылі на вуліцы выбудавана некалькі) з’яўляецца музей горада. Ён быў пабудаваны ў 1928 годзе. Гэта двухпавярховы белы будынак з аранжавай дахам захаваў свой выгляд да гэтага часу.

Мезей “Бярэсце”

Гэтае месца – адзіны ў Еўропе музей сярэдневяковага ўсходнеславянскага горада. Заснаваны быў у 1972 годзе, а адкрыты для наведвальнікаў 2 сакавіка 1982. Музей знаходзіцца на тэрыторыі Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці, на месцы гарадзішча старажытнага Бярэсця, заснаванага дрыгавічамі.

На глыбіні 4 метраў знаходзіцца частка рамеснага квартала – 28 драўляных жылых і гаспадарчых пабудоў XIII ст., дзве вулічныя маставыя, частакол, рэшткі глінабітных печаў. Археалагічная калекцыя музея налічвае больш за 43 тысячы прадметаў. Унікальнымі знаходкамі з’яўляюцца шахматная фігурка караля і самшытавы грэбень з выразанымі 13 літарамі кірыліцы, якім прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «1».

Пяты форт

Вельмі цікавае месца, якое дыхае жывой гісторыяй. Аматарам фартыфікацыі і гісторыі з сабой трэба ўзяць ліхтар і рушыць у падзямелля, вывучаць капаніры. Праўда, будзе крыху халаднавата. Каму больш па душы прырода – можна гуляць у цішыні і сузіраць наваколле.

Прылеглая тэрыторыя Музея “Пяты Форт” практычна не змянілася за апошнія 75 гадоў. Захаваўся адзіны наземны пераход праз балоцістую мясцовасць.

Краязнаўчы музей

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей дзейнічае з 1950 года. Зараз у ім сабрана больш за 160 тысяч экспанатаў і звыш 20 калекцый. Сярод музейных прадметаў – дзеючая мадэль друкаванага станка ХVI стагоддзя, сапраўдныя дакументы з аўтографам Тадэвуша Касцюшкі, шкатулка, інкруставаная 58-ю рубінамі, эксклюзіўная карта помнікаў каменнага і бронзавага стагоддзяў, скарб – шкатулка з меднымі, сярэбранымі і залатымі манетамі, знойдзеная ў Брэсцкай крэпасці.

Дворыкі ў цэнты Берасця

Некалькі гадзін можна заняць шпацыр па дворыках у цэнтральнай часцы горада. Тут і старыя забудовы, гісторыка-культурныя каштоўнасці, незвычайная архітэктура і канешне ж коцікі. Дворыкі могуць стаць шыкоўнай лакацыяй для фотасэтаў.

Вяслярны канал

Гоначны канал мае даўжыню 2274 метраў і шырыню 162. А па перыметры вяслярнага канала пабудавана 5-кіламетровая лыжаролерная траса. Здаецца, адно з лепшых месцаў у горадзе для заняткаў бегам ці вячэрняга шпацыру. Асабліва калі сонейка садзіцца за гарызонт.

Гарадскі парк

Гісторыя Брэсцкага парку сыходзіць у далёкі 1906 год. Менавіта тады быў пасаджаны паркавы сад плошчай чатыры гектары. Пазней горад перадаў парк у арэнду прыватнай асобе. 5 мая 1912 года адбылося адкрыццё новага саду. Для яго было пасаджана 800 маладых дрэў і 4000 кустоў. У парку былі пабудаваныя эстрада для музыкі, шырокі рэстаран з верандай, малочная і ўладкаваны цыкладром (драўляная або бетонная дарожка для выпрабаванняў ровараў і для спаборніцтваў у хуткасці).

Зараз у парку больш за 20 атракцыёнаў і гэтае месца ідэальна падыходзіць для рамантычных спатканняў, для сямейных абедаў, для пікнікоў з сябрамі.

Пакінуць адказ