МузыкаКультура

Вялізны спіс з музычных навінак з Беларусі: Кірылл Кветка, Michael Soul і нават трыб’ют t.A.T.u.

Збіраем для вас апошні восеньскі ўраджай новых песень і альбомаў ад беларускіх выканаўцаў. А ўсё для таго, каб у снежні вам было што слухаць.

Место для куренияНіколі”  –   дэпрэсіўны рок з элементамі пост-панка ад гурта з Ліды ідэальна падыходзіць да лістападаўскага надвор’я. Слухаем!

YELLOW POWER “Byvaj” –  індзі электроншчыкі з Менску пасягнулі на класіку і  запісалі кавер на NRM. Зацэньваем пераасэнсаванне і знаходзім нагоду пераслухаць арыгінал. 

Да ўвагі трэк “Bywaj”, энджой!

BEZ.NOT “Не рві нервы”  – магілёўскі псеўда-рэггі гурт прэзентаваў аж цэлы альбом з добрай парадай у назве. Прыхільнікам Боба Марлея слухаць абавязкова!

Chornabrova і альбом “Слова” –  за псеўданімам скрываецца актрыса і рэжысёрка Паліна Дабравольская, якая многім вядома па выдатнаму фіту з Intellegency і трэку на вершы сучаснай беларускай паэткі Марыі Мартысевіч. Тоўсты лайк ад DZEцікава і слухаем!

Фриссон  “Громче диджей” – рыхтуемся да навагодніх вечарынак і навострываем рухі для дзікіх танцаў з квартэтам з Менску.

Мінскі поп-панк гурт Nürnberg выпусціў альбом з рэміксамі на альбом “Пагарда”, які выйшаў у 2020 годзе. Хлопцы пішуць пра сабе, што падсілкоўваюцца шэрай будзённасцю і ўсеагульнай стомленасцю – хочам так таксама і таму слухаем альбом!

LOVESTORY “Зачем” – лірычная кампазіцыя ад мінскага рок-гурту створанага ўдзельнікамі гуртоў Бяз Назвы (:B:N:) и AKUTE – Алесем Лютычем и Vicky Fates у 2019 годзе. Не хапае рамантыкі? Яна ёсць тут!

Dlina Volny “Dazed” –  нью-вэйв-трыо з Менска парадавала прыхільнікаў змрочных танцаў другім альбомам. Музыкі кажуць, што ў альбоме ўвасоблены цёмныя фантазіі, а таксама боль, запал і надзея.  Пласцінка выйшла на амерыканскім лэйбле Italians Do It Better, супрацоўніцтва с якім гурт распачаў у 2020 годзе.  Цікава? Нам таксама!

ЯМАУГЛИ  “Призраков не существует” – хлопец з Менску, які называе сябе генералам рэпа. Слухаем і вучымся самаўпэўненасці!

UZARI “Птица-траектория”  – сумесь фальклору і электроншчыны ад беларускага артыста з вельмі вялікім паслужным спісам: Новая хваля 2011, Еўрабачанне 2015, украінскі “Голас краіны” і расійскі “Голас”! Не чулі? Тады слухайце!

Дзмітрый Калдун “Читай между строчек” – вельмі цікавы заклік ад таго самага адзінага беларускага артыста, у якога атрымалася.

Michael Soul “Demons” – хлопец з Берасця, фіналіст нацыянальнага адбору на Еўрабачанне, былы бэк-вакаліст гурту Naviband, а таксама полу фіналіст украінскага праекта “Голас краіны”. Пяць хвілін вашай увагі для земляка!

Кірылл Кветка “Такка” – і зноў зямляк! Той самы Кірыл Кветка з Берасця, садоўнік, у Цік Току якога 332 тысячы падпісантаў цяпер яшчэ і спявак. Назву  дэбютнаму трэку “Такка” падарыла атрутная кветка. Не мерзнем, танчым пад кветкавы поп!

NEMIGA “За моими окнами” – трэк запісаны пры ўдзеле цэлага натоўпу беларускіх рэп-выканаўцаў, а прысвечаны Менску. Любіш сталіцу і рэпчык? Табе сюды!

Nikitata “Kalmar” – той самы хлопец з першага беларускага Цік-Ток хауса апынуўся на рэдкасць пладавітым на трэкі і зноў  у нашай падборцы.

Тима Белорусских, THRILL PILL “Дерево”. Цімур паліць тоўстае дрэва да не ў адзіноце, а разам з калега па рэп-цэху з Масквы… Нагадваем Ціме, што паліць небяспечна для  здароўя, а дрэвы патрэбна берагчы і слухаем новы трэк.

IOWA “Money race” – нечакана вайб нулявых і такая розная Каця. Адназначна варта ўвагі!

Традыцыйны бонус!

Спадзяваемся, што олды тут! Сустракайце, трыб’ют t.A.T.u. “200 по встречной” і аж тры беларускіх выканаўца: Рыта Дакота, гурт Молчать дома і зноў IOWA.

Пакінуць адказ