Снежань быў багаты на рэлізы, таму студзеньскі плэйліст атрымаўся такім жа.
Лістайце ўніз і выбірайце лепшую песню.
ZAKHARIK “Тайна” – індзі-поп праект, у якім зышліся спявачка Саша Захарык і прадзюсар Яраслав Таміла. Дзяўчына спявае пра моцныя пачуцці да хлопца, які замест яе ўпадабаў яе сябра Сяргея, а яшчэ Саша адмовілася ад рэліза на лейбле Івана Дорна, каб сінгл меў асабістую незалежную дарогу. Цікава? Нам таксама! Слухаем.
Малады гурт Бачу ўпершыню і іх першая песня “Ты”.
Макс Корж “Психи попадают в топ” – порцыя пацанскай лірыкі запраўленая асцярожнымі выказваннямі ад Макса. Вельмі цікава, але мала што зразумела. Пампуе? Магчыма.
Ці дастаткова гэтага, каб трапіць у твой асабісты топ, вырашаць табе.
Intelligency “The Fall” – дзікія студзеньскія танцы пад выдатны тэхна-блюз ад гурта, які не патрэбна прадстаўляць. Рухай целам разам з хлопцамі, а то замерзнеш.
Мутнаевока “Соль на свята” – святочны рэліз ад Яўгена і каманды. Сумавалі? Мы – так! Слухаем!
Naviband “Сумнае свята” – сумны, але светлы калядны трэк. Абавязкова да праслухоўвання ў святочныя дні.
Навагодні фіт ад Дзяніса Грязь Астапава і яго сябраў гурта Jane Air, Васса і The brats. Патрэбен навагодні рэпчык? Вам сюды!
Зміцер Вайцюшкевіч “Пад ялінкай” – традыцыйны калядны рэліз і анімацыйны кліп. Калі засумавалі аб нечым добрым і светлым, не сумняваючыся ўключайце.
Стары Ольса “Балада пра Цмока” – новы сінгл і кліп пра барацьбу святла і цемры. Словы і музыка народныя, абавязкова глядзець, каб лепш разумець беларускую культуру.
Черный Кот “Л.С.Б.Р.” – рок-гурт з Кобрына. Абавязкова паслухай, калі любіш нешта цяжэй і шануешь надрыў і драму.
ATESTA “Меланхолія” – класічны рок ад мінскага гурта. Выдатны вакал, выдатны саунд. Тое, што трэба ў шэрыя, паслянавагоднія, будні.
Weed & Dolphins “Pussy Money Weed” – постпанк і бэдрумпоп, ідэальна для павольнага адпачынку і даядання салатаў прама ў ложку. Таксама лічыш, што “sex, drugs & rock-n-roll” маральна састарэлы? Паспрабуй “Pussy, money, weed”!
Yan Mi “Rain” Pt.1 – эксперыментальнае трыа з Мінска, якое спалучае ў сваёй музыцы кактэйль Nirvana, Blink 182 і Lil PEEP. Таксама слухаеш нешта падобнае? Зацані першую частку альбома ад хлопцаў.
Тарас на Парнасе “Хованкі” – першы альбом рок-гурту з Воршы. Хлопцы імкнуцца накіраваць беларускую музычную самабытнасць у сучасны бок. Атрымліваецца або не можна паглядзець тут.
Whiskey Bar “Нокаут” – цяжак з Берасця. Магутна, злосна, на ўзроўні, строга 18+.
negative zero “Поджигай” – яшчэ адзін праект з Берасця. Падтрымай землякоў, слухай сваё.
J:МОРС “Бывай” – глыбокая, душэўная і добрая музыка ад добрых людзей.
8sonca “На зорах таксама танчаць рок-н-рол” – реліз ад рок-гурта з Гародні. Песня на вершы Коласа, дуэт з Алесем Лютычам з BN, кавер “You spin me”! Ну добра ж? А гэта яшчэ не ўсё!
SAMSHZM “Шапки в снегу” – дэбютная навагодняя песня ад музыкальнага шоў “Сам Шазам”. Абавязкова слухаць для святочнага настрою.
LEAR і яе шчырая песня “Ляці”. Паслухайце, і абавязкова закахаецеся ў гэтую спявачку.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…