
Снежань быў багаты на рэлізы, таму студзеньскі плэйліст атрымаўся такім жа.
Лістайце ўніз і выбірайце лепшую песню.
ZAKHARIK “Тайна” – індзі-поп праект, у якім зышліся спявачка Саша Захарык і прадзюсар Яраслав Таміла. Дзяўчына спявае пра моцныя пачуцці да хлопца, які замест яе ўпадабаў яе сябра Сяргея, а яшчэ Саша адмовілася ад рэліза на лейбле Івана Дорна, каб сінгл меў асабістую незалежную дарогу. Цікава? Нам таксама! Слухаем.
Малады гурт Бачу ўпершыню і іх першая песня “Ты”.
Макс Корж “Психи попадают в топ” – порцыя пацанскай лірыкі запраўленая асцярожнымі выказваннямі ад Макса. Вельмі цікава, але мала што зразумела. Пампуе? Магчыма.
Ці дастаткова гэтага, каб трапіць у твой асабісты топ, вырашаць табе.
Intelligency “The Fall” – дзікія студзеньскія танцы пад выдатны тэхна-блюз ад гурта, які не патрэбна прадстаўляць. Рухай целам разам з хлопцамі, а то замерзнеш.
Мутнаевока “Соль на свята” – святочны рэліз ад Яўгена і каманды. Сумавалі? Мы – так! Слухаем!
Naviband “Сумнае свята” – сумны, але светлы калядны трэк. Абавязкова да праслухоўвання ў святочныя дні.
Навагодні фіт ад Дзяніса Грязь Астапава і яго сябраў гурта Jane Air, Васса і The brats. Патрэбен навагодні рэпчык? Вам сюды!
Зміцер Вайцюшкевіч “Пад ялінкай” – традыцыйны калядны рэліз і анімацыйны кліп. Калі засумавалі аб нечым добрым і светлым, не сумняваючыся ўключайце.
Стары Ольса “Балада пра Цмока” – новы сінгл і кліп пра барацьбу святла і цемры. Словы і музыка народныя, абавязкова глядзець, каб лепш разумець беларускую культуру.
Черный Кот “Л.С.Б.Р.” – рок-гурт з Кобрына. Абавязкова паслухай, калі любіш нешта цяжэй і шануешь надрыў і драму.
ATESTA “Меланхолія” – класічны рок ад мінскага гурта. Выдатны вакал, выдатны саунд. Тое, што трэба ў шэрыя, паслянавагоднія, будні.
Weed & Dolphins “Pussy Money Weed” – постпанк і бэдрумпоп, ідэальна для павольнага адпачынку і даядання салатаў прама ў ложку. Таксама лічыш, што “sex, drugs & rock-n-roll” маральна састарэлы? Паспрабуй “Pussy, money, weed”!
Yan Mi “Rain” Pt.1 – эксперыментальнае трыа з Мінска, якое спалучае ў сваёй музыцы кактэйль Nirvana, Blink 182 і Lil PEEP. Таксама слухаеш нешта падобнае? Зацані першую частку альбома ад хлопцаў.
Тарас на Парнасе “Хованкі” – першы альбом рок-гурту з Воршы. Хлопцы імкнуцца накіраваць беларускую музычную самабытнасць у сучасны бок. Атрымліваецца або не можна паглядзець тут.
Whiskey Bar “Нокаут” – цяжак з Берасця. Магутна, злосна, на ўзроўні, строга 18+.
negative zero “Поджигай” – яшчэ адзін праект з Берасця. Падтрымай землякоў, слухай сваё.
J:МОРС “Бывай” – глыбокая, душэўная і добрая музыка ад добрых людзей.
8sonca “На зорах таксама танчаць рок-н-рол” – реліз ад рок-гурта з Гародні. Песня на вершы Коласа, дуэт з Алесем Лютычам з BN, кавер “You spin me”! Ну добра ж? А гэта яшчэ не ўсё!
SAMSHZM “Шапки в снегу” – дэбютная навагодняя песня ад музыкальнага шоў “Сам Шазам”. Абавязкова слухаць для святочнага настрою.
LEAR і яе шчырая песня “Ляці”. Паслухайце, і абавязкова закахаецеся ў гэтую спявачку.
Лепшая музычная навінка снежня
- Мутнаевока - Соль на свята (48%, 19 галасоў)
- Бачу ўпершыню - Ты (15%, 6 галасоў)
- LEAR - Ляці (10%, 4 галасоў)
- ZAKHARIK - Тайна (8%, 3 галасоў)
- Intelligency - The Fall (5%, 2 галасоў)
- SAMSHZM - Шапки в снегу (5%, 2 галасоў)
- Naviband - Сумнае свята (3%, 1 галасоў)
- 8sonca - На зорах таксама танчаць рок-н-рол (3%, 1 галасоў)
- Стары Ольса - Балада пра Цмока (3%, 1 галасоў)
- Макс Корж - Психи попадают в топ (3%, 1 галасоў)
- J:МОРС - Бывай (0%, 0 галасоў)
- negative zero - Поджигай (0%, 0 галасоў)
- Whiskey Bar - Нокаут (0%, 0 галасоў)
- Тарас на Парнасе - Хованкі (0%, 0 галасоў)
- Yan Mi - Rain Pt.1 (0%, 0 галасоў)
- Weed & Dolphins - Pussy Money Weed (0%, 0 галасоў)
- Черный Кот - Л.С.Б.Р. (0%, 0 галасоў)
- Зміцер Вайцюшкевіч - Пад ялінкай (0%, 0 галасоў)
- Jane Air, Васса і The brats - Новогодняя (0%, 0 галасоў)
- ATESTA - Меланхолія (0%, 0 галасоў)
Усяго прагаласавала: 22
